Горад
Візеу
Viseu
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Візе́у (парт.: Viseu [viˈzew]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнай акругі і муніцыпалітэта. Цэнтр гістарычнай правінцыі Бейра-Алта. Горад разам з наваколлямі складае агламерацыю Вялікае Візеу. Колькасць насельніцтва горад складае 47,2 тыс. чал, муніцыпалітэта — 98,2 тыс. чал. Горад і муніцыпалітэт уваходзяць у эканоміка-статыстычны рэгіён Цэнтральны рэгіён і субрэгіён Дан-Лафойнш. Паводле старога адміністрацыйнага падзелу ўваходзіў у правінцыю Бейра-Алта.
1801 | 1849 | 1900 | 1930 | 1960 | 1981 | 1991 | 2001 | 2004 | 2006 |
33 699 | 36 049 | 54 047 | 61 140 | 79 890 | 83 261 | 83 601 | 93 501 | 96 810 | 98 167 |