Вікторыя Талстой | |
---|---|
шведск.: Louise Viktoria Tolstoy | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Імя пры нараджэнні | Вікторыя Чельберг |
Дата нараджэння | 29 ліпеня 1974 (50 гадоў) |
Месца нараджэння | Сігтуна,Швецыя, |
Краіна | |
Бацька | Erik Kjellberg[d] |
Маці | Marja Tolstoy[d] |
Муж | Per Holknekt[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесія | джазавая спявачка |
Гады актыўнасці | 1994 — цяперашні час |
Інструменты | вакал |
Жанр | Джаз |
Лэйблы | ACT Music, Blue Note |
viktoriatolstoy.com | |
![]() |
Луіза Вікторыя Талстой (шведск.: Louise Viktoria Tolstoy; 29 ліпеня 1974, Сігтуна, Швецыя) — шведская джазавая спявачка, вядомая пад псеўданімам "Лэдзі-джаз"[1] таксама далёка за межамі сваёй краіны. Неаднаразова ўваходзіла ў лік самых папулярных джазавых выканаўцаў Скандынавіі.
Вікторыя правяла дзяцінства ў Сігтуне і Упсале. З'яўляецца дачкой музыканта і выкладчыка музыкі ў Упсальскім універсітэце Эрыка Чэльберга і прапраўнучкай рускага пісьменніка Льва Талстога па матчынай лініі[2]. Па яе ўласным прызнанні, рускай мовы не ведае і творы свайго прапрадзеда не чытала.
Спявачка дэбютавала ў 1994 годзе разам з альбомам "Smile, Love and Spice" у суаўтарстве са сваім бацькам. Пасля гэтага Талстой хутка стала папулярнай у Швецыі і атрымала запрашэнне супрацоўнічаць з амерыканскай джазавай студыяй Blue Note, дзе і запісала свой вядомы альбом "White Russian". Далей Вікторыя супрацоўнічала ўжо з нямецкім лэйблам і выпусціла пяты па ліку альбом "Shining On You"[3].
У 2011 годзе выступіла ў Санкт-Пецярбургу.