З 22.9.1939 у складзе ваеннага флоту Германіі ў якасці шпітальнага карабля. Перамаляваны цалкам у белы колер, з зялёнай падоўжнай палосай і вялікімі чырвонымі крыжамі на палубе і бартах.
Першымі параненымі на борце, у час стаянкі ў Данцыг-Нойфарвасэр, сталіся 685 польскіх ваеннапалонных.
У маі — 2.7.1940 у Осла ў якасці шпітальнага карабля. 2.7.1940 выйшаў з Осла на Штэцін з 563 параненымі.
Летам 1940 удзельнічаў у падрыхтоўцы высадкі ў Брытаніі.
20.10.1940 выйшаў у рэйс на Осла, вярнуўся ў Швінемюндэ з 414 параненымі.
У хуткім часе ператвораны ў казарму марской пяхоты (?), наступныя чатыры гады стаяў у Готэнхафене. Перафарбаваны ў засцерагальны шэры колер.
У студзені 1945, разам з іншымі караблямі, удзельнічаў у эвакуацыі нямецкіх бежанцаў з Усходняй Прусіі і Прыбалтыкі.
30.1.1945 патоплены у Балтыйскім моры каля берагоў Памераніі савецкай ПЛ С-13. Больш за 9300 ахвяр — найбольшая ў гісторыі страта чалавечага жыцця на моры з адным караблём.