Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Вірбаліс (літ.: Virbalis, традыцыйная беларуская назва — Вярбі́лава[2]) — горад у Вілкавішкіскім раёне Марыямпальскага павета Літвы, цэнтр Вірбаліскай сянюніі.
Размешчаны за 2 км ад чыгуначнай станцыі Кібартай на лініі Каўнас — Калінінград і за 12 км ад Вілкавішкіса.
Упершыню згадваецца ў 1529 годзе пад назвай Нова Воля ў Вялікім княстве Літоўскім.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе адышоў Прусіі і знаходзіўся ў яе складзе да 1807 года. У гэты час насіў назву Вірбален. З 1807 уваходзіў у склад Варшаўскага герцагства. Па выніках Венскага кангрэса, які праходзіў пасля заканчэння вайны з напалеонаўскай Францыяй, Варшаўскае герцагства было скасавана, і ў 1815 годзе быў уключаны ў склад Расійскай імперыі. Да 1917 называўся Вержбалава. З пачатку 1860-х гадоў, пасля правядзення Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі да прускай мяжы, і да Першай сусветнай вайны, Вержбалава было памежнай станцыяй паміж Расійскай імперыяй і Прусіяй (першай прускай станцыяй, за 1 вярсту ад Вержбалава, быў Эйдкунен, цяпер Чарнышэўскае Калінінградскай вобласці), тут размяшчалася мытня і памежныя ўстановы. Мястэчка Вержбалова знаходзілася ва Уладзіслаўскім павеце Сувалкскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў горадзе пражывала 3285 чалавек.
Падчас Першай сусветнай вайны з лютым 1915 быў акупаваны нямецкай арміяй. У 1918 годзе пры ўтварэнні Літоўскай Рэспублікі увайшоў у яе склад і быў перайменаваны ў Вірбаліс. Да Другой сусветнай вайны горад меў каталіцкую, лютэранскую і яўрэйскую абшчыны.
З 1940 года знаходзіўся ў складзе Літоўскай ССР. Падчас Другой сусветнай вайны быў пакінуты Чырвонай Арміяй 22 чэрвеня 1941 года. Вызвалены ў 1944 годзе войскамі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Гумбінен-Гольдапскай наступальнай аперацыі. З 1991 года ўваходзіць у склад Літвы.
Кліматаграма Вірбаліса | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
53
-1.2
-5.6
|
46
0.3
-5.0
|
48
5.2
-2.1
|
47
12.3
2.7
|
57
17.5
7.9
|
75
20.4
11.6
|
92
22.8
14.5
|
80
22.0
14.0
|
60
17.3
10.1
|
61
10.8
5.4
|
53
5.6
1.9
|
53
1.5
-2.0
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: «Climate-Data.org»[3] |
|