Ганна Боберг | |
---|---|
шведск.: Anna Boberg[1] | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Anna Katarina Scholander |
Дата нараджэння | 3 снежня 1864[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1935[2][3][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Fredrik Wilhelm Scholander[d][2][7] |
Маці | Carin Scholander[d] |
Муж | Ferdinand Boberg[d][2] |
Род дзейнасці | мастачка, сцэнограф, scenic designer, скульптарка |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Катарына Боберг (шведск.: Anna Boberg; 3 снежня 1864 — 27 студзеня 1935) — шведская мастачка. Была замужам за вядомым шведскім архітэктарам Фердынандам Бобергам.
Ганна нарадзілася 3 снежня 1864 года, была шостым дзіцем з сямі ў сваёй сям’і. У дзяцінстве яна вывучала французскую мову, што спатрэбілася ёй, калі яна атрымлівала адукацыю ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы, дзе вывучала жывапіс. Акрамя таго, у Парыжы яна сустрэла будучага архітэктара Фердынанда Боберга, які ў гэты ж час падарожнічаў па Францыі. У 1888 годзе, нягледзячы на цяжкасці з фінансамі, маладыя людзі пажаніліся. Да гэтага часу Ганна падзарабляла, малюючы па заказах карціны і малюнкі.
У 1887 годзе Ганна Боберг сур’ёзна занялася творчасцю, карціны пісала акварэллю і алеем. У 1888 годзе адбылася яе першая выстава. У 1890-х гадах яна пісала карціны алеем на грубым палатне, гэтыя яе працы нагадвалі размаляваныя габелены і былі набытыя для ўпрыгожвання сцен у гатэлі Рыдберга.
На мяжы XIX і ХХ стагоддзяў Ганна шмат працавала ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яе вядомыя вазы «Паўлін», (Påfågelvasen), якія былі створаны ў 1897 годзе, зрабілі сенсацыю.
У 1900 годзе на Сусветнай выставе ў Парыжы яе муж Фердынанд быў аўтарам шведскага павільёна, а Ганна стварыла для гэтага павільёна шматлікія працы з тэкстылю, якія былі вытканыя на фабрыцы Handarbetets vänner і К.
У 1901 годзе, падчас падарожжаў па паўночнай Швецыі і Нарвегіі з мужам, Ганна была зачараваная краявідамі і прыродай гэтых краін. У наступныя 33 гады яна малявала па сваіх ўспамінах зімовыя пейзажы гэтых паўночных мясцін.
У 1903 годзе карціны Ганны выстаўляліся ў Стакгольме, а ў 1905 годзе — у Парыжы. Апошняя яе выстава адбылася ў 1927 годзе.
Пасля 1915 года яе муж пакінуў кар’еру архітэктара і з Ганнай падарожнічаў па Швецыі. Падчас паездак Боберг рабіла шляхавыя нататкі, якія пасля выдала асобнай кнігай. У 1925 годзе сям’я пераехала са Швецыі ў Парыж, але ў сакавіку 1929 года муж і жонка вярнуліся ў Стакгольм, дзе пражывалі на віле Blecktornet.
У 1935 годзе Ганна Боберг памерла пасля аперацыі. На яе пахаванні прысутнічалі члены Шведскай каралеўскай сям’і: наследны прынц Густаў Адольф, прынцэса Інгрыд і прынц Бертыль.