Гары Турк

Гары Турк
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Lothar Rudolf Thürk
Дата нараджэння 8 сакавіка 1927(1927-03-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 2005(2005-11-24)[2][3] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, сцэнарыст, журналіст, драматург
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
harrythuerk.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Га́ры Турк (ням.: Harry Thürk; 8 сакавіка 1927, Цюльц, Верхняя Сілезія, Германія24 лістапада 2005, Веймар) — нямецкі (у тым ліку, ГДР) журналіст і пісьменнік. Кіраўнік Саюзу пісьменнікаў Цюрынгіі (19711983), член ПЭН-цэнтру ГДР (потым Нямецкага (ост); 19721995). Аўтар 13 ваенна-дакументальных кніг, пераважна прысвечаных Далёкаму Усходу ў перыяд 1934―1980, 19 гістарычных раманаў, 10 крымінальных раманаў, 11 кінасцэнароў. Кнігі выдаваліся па-нямецку, агульным тыражом каля 3 млн., перакладаліся на 14 моў, агульным тыражом каля 7―9 млн. Лаўрэат ганаровых прэмій, двойчы лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР.

У 1944 мабілізаваны ў нямецкае войска, служыў у парашутна-танкавым корпусе «Герман Герынг», ваяваў ва Усходняй Прусіі. Узнагароджаны Жалезным крыжам. У В’етнаме трапіў пад хімічную атаку «аранжавым туманам» («Эйджэнт орандж»), з таго часу мусіў карыстацца дыхальным апаратам.

З кастрычніка 1945 жыў у Веймары, удзельнічаў у антыфашысцкім моладзевым руху, займаўся журналістыкай (з 1948). З пач. 1950-х працаваў на Далёкім Усходзе, ваенны карэспандэнт у Паўднёва-Усходняй Азіі (19641980) першы ваенны карэспандэнт з ГДР на карэйскай (1953в’етнамскай войнах.

  1. Harry Thürk // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119170671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119170671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.