Генрык Пантопідан | |
---|---|
дацк.: Henrik Pontoppidan | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1857[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 1943[3][1][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Dines Pontoppidan[d] |
Жонка | Mette Marie Hansen[d] і Antoinette Kofoed[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, аўтабіёграф, паэт |
Гады творчасці | 1881 — 1943 |
Жанр | проза |
Мова твораў | дацкая мова |
Прэміі | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрык Пантопідан[5] (дацк.: Henrik Pontoppidan; 24 ліпеня 1857 — 21 жніўня 1943) — дацкі пісьменнік-раманіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за праўдзівае апісанне сучаснага жыцця Даніі».
Генрык Пантопідан нарадзіўся ў Фрэдэрысіі на Ютландскім паўвостраве ў шматдзетнай сям’і. Калі Генрыку было шэсць гадоў, бацькі пераехалі ў цэнтральную частку Ютландыі, у горад Рандэрс. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён паступіў у Капенгагенскі політэхнічны інстытут. У 1879 годзе ён кінуў інстытут і стаў настаўнікам у сялянскай школе ва Фрэрслеве, якую адкрыў яго брат Мартэн. У 1880 годзе ён служыў у арміі, а ў 1881 годзе ён ажаніўся з Метай Мары Хансен, маладой сялянкай, з якой ён пазнаёміўся падчас выкладання, пасля ў іх было двое дзяцей.
У гэтым жа 1881 годзе адбыўся яго літаратурны дэбют — у штотыднёвіку «За мяжой і дома» («Udeog Hjemme») быў апублікаваны яго аповяд «Канец жыцця» («Et Endeligt»).
У 1892 годзе Пантопідан развёўся з першай жонкай і ажаніўся з Антуанэтай Кофуд. Шлюб іх быў бяздзетным, яна памерла ў 1928 годзе.
Ён памёр 21 жніўня 1943.
Вядомасць прынеслі аповесць «Сандынгскі прыход» і кніга апавяданняў «Вясковыя абразкі» (абедзве 1883), у якіх рэалістычна паказана жыццё тагачаснага дацкага сялянства. Палемізуючы з неарамантыкамі, стварыў раманы «Начная варта» (1894), «Найвышэйшая песня» (1896), трылогію «Запаветная зямля» (1891—95), дзе панарамна адлюстравана палітычнае і рэлігійнае жыццё краіны канца 19 ст. У шматпланавым эпічным рамане «Шчасліўчык Пер» (1898—1904) канфлікт паміж неардынарнай асобай і бяздушным навакольным светам, праблемы палітыкі, філасофіі, маралі, культуры. Песімістычнымі матывамі прасякнугы раман «Царства мёртвых» (1912—16). Змрочныя прадчуванні расчараванняў і катастроф уласцівы раману «Нябеснае царства чалавека» (1928). Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі «Па дарозе да самога сябе» (1943).
Генрык Пантопідан на Вікісховішчы |