Георгій Данелія | |
---|---|
გიორგი დანელია | |
Імя пры нараджэнні | Георгій Мікалаевіч Данелія |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1930[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 2019 |
Месца смерці | Масква |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
СССР Расія |
Маці | Мэры Анджапарыдзэ[d] |
Жонка | Любоў Сяргееўна Сакалова |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, публіцыст, выкладчык |
Кар’ера | 1958 — 2019 |
Кірунак | кінакамедыя і трагікамедыя |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | 0199381 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георгій Мікалаевіч Данелія (груз. გიორგი დანელია, 25 жніўня 1930, Тбілісі — 4 красавіка 2019, Масква) — грузінскі і расійскі акцёр, кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст СССР (1989). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1981), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1996). Творчасці рэжысёра ўласцівыя мяккі гумар, лірызм, паэтычнасць.
У 1955 годзе скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут, у 1954—1955 гадах працаваў архітэктарам у Інстытуце праектавання гарадоў. Цікавіўся кіно, здымаўся ў масоўках і ў 1956 годзе паступіў на Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (майстэрня Міхаіла Калатозава), якія скончыў у 1959 годзе.
З 1959 года — рэжысёр-пастаноўшчык «Масфільма». У 1965—1969 гадах — мастацкі кіраўнік «Эксперыментальнага творчага аб’яднання» пры «Масфільме», у 1975—1987 — мастацкі кіраўнік «Эксперыментальнага аб’яднання камедыйных і музычных фільмаў». З 1987 года — прэзідэнт і мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рытм» кінаканцэрна «Масфільм».
Дэбютаваў фільмам «Сярожа» (1960, разам з І. Таланкіным). Здымае псіхалагічныя драмы («Шлях да прычала», 1962), лірычныя («Я крочу па Маскве», 1964; «Міміно», 1970), сатырычныя («Трыццаць тры», 1966), фантастычныя камедыі («Кін-дза-дза!», 1987) і трагікамедыі («Не бядуй», 1969; «Афоня», 1975; «Асенні марафон», 1979; «Слёзы капалі», 1983; «Пашпарт», 1990), для якіх характэрны ўвага да сацыяльнай прыроды з’яў і ўчынкаў, спачувальная інтанацыя ў адносінах да герояў.
Жонка — Галіна Іванаўна Юркова-Данелія.