Герард дэ Лерэс | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | верасень 1641[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | ліпень 1711[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, дэкаратар, тэарэтык мастацтва |
Мастацкі кірунак | барока |
Уплыў | Bertholet Flemalle[d] |
Уплыў на | Jan Goeree[d] |
![]() |
Герард дэ Лерэс (нідэрл.: Gerard de Lairesse або Жэрар дэ Лерэс, фр.: Gérard de Lairesse, 11 верасня 1640, Льеж — 28 ліпеня 1711, Амстэрдам) — нідэрландскі мастак, гравёр, тэарэтык мастацтва.
Нарадзіўся ў Льежы і быў другім сынам мастака Рэнье дэ Лерэса (1597—1667). Ён вывучаў мастацтва ў свайго бацькі, а з 1655 года ў Бертоле Флемаля. Сфарміраваўся пад уплывам фламандскай школы. Выпрабаваў уплыў Рэмбранта, ад якога адышоў у бок класіцызму. Лерэс адпрэчыў мастацтва Рэмбранта. Класіцыст Лерэс не прызнаваў мастацтва, у якім не знаходзіў залежнасці ад твораў антычных ці вялікіх італьянскіх майстроў. Ён працаваў у Кёльне і Экс-ля-Шапель для Максіміліяна Генры Баварскага з 1660 года. Ажаніўся з Мары Салме ў Візе. У 1664 г. муж і жонка пасяліліся ва Утрэхце, дзе ў красавіку 1665 года хрысцілі свайго сына. У 1667 г. пераехалі ў Амстэрдам. З 1676 па 1683 год дэ Лерэс ствараў карціны ў якасці ўпрыгожванняў для палаца Сустдзейк. У 1684 годзе ён пераехаў у Гаагу і адпрацаваў там год. У 1685 годзе ён пісаў працы для палаца Хэт Лоа. Быў надзвычай модны ў багатых дамах Амстэрдама і Гаагі.
Пакутаваў на спадчынны сіфіліс, аказаўся знявечаны, да 1690 г. аслеп. Напісаў уплывовы сярод мастакоў дапаможнік «Асновы малявання» (1701), склаў «Вялікую кнігу жывапісцаў» (1707).