Германская Імперская Армія ням.: Deutsches Heer | |
---|---|
ням.: Deutsches Heer | |
![]() | |
Гады існавання | 1870—1919 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Кайзер |
Тып | сухапутныя войскі |
Колькасць | 794.000 (на студзень 1914 года) |
Дыслакацыя | |
Дэвіз | Gott mit uns |
Колеры |
![]() |
Удзел у |
Іхэтуаньскае паўстанне Першая сусветная вайна |
Герма́нская А́рмія (ням.: Deutsches Heer) — назва ўзброеных сіл (наземных і паветранных) Германскай імперыі. Германская Армія была створана пасля ўтварэння Германскай імперыі на чале з Прусіяй у 1871 годзе і была распушчана пасля паражэння Германскай імперыі у Першай сусветнай вайне ў 1919 годзе.
У 1871 годзе чатыры каралеўства, васямнаццаць герцагств і княстваў, тры вольных горада аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву, якая атрымала назву Германская імперыя, таксама вядомая як Другі Рэйх. Кіраўніком Германскай дзяржавы, згодна Канстытуцыі, з’яўляўся кароль Прусіі, які атрымаў тытул Германскага імператара (ням.: Deutscher Kaiser).
У адрозненні ад імператара Расіі, правы кайзеры былі абмежаваныя. У прыватнасці, армія не была адзінай ваеннай арганізацыяй. Яна была хутчэй ваенным саюзам армій саюзных германскіх дзяржаў. Абвяшчаць вайну кайзер меў права толькі са згоды Федэральнага Савета (ням.: Bundesrat), у які ўваходзілі кіраўнікі ўсіх дзяржаў, уваходзячых у федэрацыю.
Працэс аб’яднання армій германскіх дзяржаў таксама не быў аднамаментным, былі заключаны пэўныя пагадненні. Гэты працэс скончыўся толькі Імперскім ваенным законам (ням.: Reichsmilitargesetz) 1874 года.
Кожная з германскіх саюзных дзяржаваў мелі свае ўзброенныя фарміраванні, якія ўваходзілі у склад агульнагерманскай арміі. Зразумела, колькасць ваенных залежала ад памераў і колькасці насельніцтва. Так, калі Прусія мела 18 (з 25-ці) карпусоў, Баварыя — тры карпусы, Саксонія — два, Бадэн і Вюртэмберг па аднаму, то Мекленбург-Стрэліц меў толькі адзін батальён.
У мірны час арганізацыйная структура падпарадкавання ў Германскай арміі была наступная:
— Армейская інспекцыя (ням.: Armee-Inspektion)
Падчас Першай сусветнай вайны армейскія інспекцыі былі пераўтвораны ў арміі, і для пераследу пэўных мэтаў праводзілася фармаванне групаў армій (ням.: Heeresgruppe), якія складаліся з некалькіх палявых армій.
Інспекцыя | Штаб-кватэра | Падпарадкаваныя армейскія карпусы |
---|---|---|
I Армейская Інспекцыя | Гановер, з 1900 Берлін, з 1914 Гданьск |
1871: I Армейскі корпус, II Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, X Армейскі корпус з 1906: I Армейскі корпус, ІІ Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, X Армейскі корпус, XVII Армейскі корпус з 1914: I Армейскі корпус, II Армейскі корпус, XVII Армейскі корпус |
II Армейская Інспекцыя | Дрэзна, з 1906 Майнінген, з 1914 Берлін |
1871: V Армейскі корпус, VI Армейскі корпус, XII Армейскі корпус з 1906: V Армейскі корпус, VI Армейскі корпус, XII Армейскі корпус, XIX Армейскі корпус з 1914: Гвардзейскі Корпус, XII Армейскі корпус, XIX Армейскі корпус |
III Армейская Інспекцыя | Дармштат, з 1906 Гановер |
1871: VII Армейскі корпус, VIII Армейскі корпус, XI Армейскі корпус з 1906: VII Армейскі корпус, VIII Армейскі корпус, XI Армейскі корпус, XIII Армейскі корпус, XVIII Армейскі корпус з 1914: XIII Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, X Армейскі корпус |
IV Армейская Інспекцыя | Берлін, з 1906 Мюнхен |
1871: III Армейскі корпус, IV Армейскі корпус прыданыя I Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, II Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус з 1906: III Армейскі корпус, IV Армейскі корпус прыданыя I Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, II Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус з 1914: III Армейскі корпус прыданыя I Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, II Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, III Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус |
V Армейская Інспекцыя | Карлсруэ | 1871: XIV Армейскі корпус, XV Армейскі корпус з 1906: XIV Армейскі корпус, XV Армейскі корпус, XVI Армейскі корпус з 1914: XIII Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, XV Армейскі корпус |
з 1914 VI Армейская Інспекцыя |
Штутгарт | IV Армейскі корпус, XI Армейскі корпус, XIII Армейскі корпус |
з 1914 VII Армейская Інспекцыя |
Саарбрукен | XVI Армейскі корпус, XVII Армейскі корпус, XXI Армейскі корпус |
з 1914 VIII Армейская Інспекцыя |
Берлін | XI Армейскі корпус, XX Армейскі корпус, XVIII Армейскі корпус |
Уся Германія была падзелена на карпусныя раёны (ням.: Armeekorpsbezirke), якія мелі нумары, аднолькавыя с нумарамі карпусоў, якія месціліся ў іх. Межы раёнаў супадалі з межамі часткаў Германскай імперыі. Пры гэтым Прусія была падзелена на 18 карпусных раёнаў, Баварыя на тры, Саксонія на два і Бадэн с Вюртэмбергам былі адным раёнам. Невялікія дзяржавы былі ўключаны ў адпаведныя карпусныя раёны Прусіі. Кожны карпусны раён змяшчаў упраўленне адпаведным корпусам і тагачасныя ваенкаматы (ням.: Bezirk-Kommаndos), якія займаліся папаўненнем сваіх карпусоў. Акрамя таго карпусныя раёны дзяліліся на т.зв.ландверныя раёны (ням.: Landwehr-Bezirk), колькасць якіх вызначалася мясцовым адміністрацыйным падзелам. Кіраўніком ландвернага раёна з’яўляўся кіраўнік гэтай адміністрацыйнай адзінкі (вёскі, пасёлка, горада ці гарадской акругі). У ваенным сэнсе ён быў абавязан сачыць за ўлікам асоб, якія лічыліся за Ландверам.
Кожны корпус складаўся з упраўлення, дзвюх дывізіяў і асобных часцей карпусного падпарадкавання:
У галоўнае камандаванне корпуса (ням.: General-Kommandos des Korps) уваходзілі камандзір корпуса, які ў нямецкай тэрміналогіі называўся «камандуючы генерал» (ням.: kommandierenden General) і галоўны штаб корпуса (ням.: General-Stabs des Korps), які ў сваю чаргу уключаў у сябе шэфа галоўнага штаба (ням.: Chef des Stabes), двух афіцэраў Генеральнага штаба (ням.: Generalstabsoffiziere), некалькіх ад’ютантаў, некалькіх афіцэраў для даручэнняў і дапаможнага персаналу (пісары, чарцёжнікі і г. д.).
Камандзір корпуса быў практычна незалежным у сваёй дзейнасці, наўпрост падпарадкаваўся кайзеру ці баварскаму каралю, быў адказны за навучанне войскаў, фінансавы і адміністрацыйныя аспекты функцыявання корпуса.
Корпус меў 41 тысячу салдат і афіцэраў, 14 тыс.коней.
Дывізія была асноўный аператыўна-тактычнай адзінкай, таму складалася адначасова з войск усіх трох асноўных родаў — пяхота, кавалерыя і артылерыя. Тыповая дывізія ў 1914 годзе складалася з:
Дывізіяй кіраваў камандзір дывізіі (ням.: Divisions-Kommandeur), які меў свой кіраўнічы орган, які не насіў, аднак, назвы «штаб». У ўпраўленне дывізіі, акрамя камандзіра дывізіі ўваходзіў афіцэр Генеральнага штаба, ад’ютант і дапаможны персанал (пісары, чарцёжнікі і г. д.). Акрамя таго, да ўпраўлення дывізіі прылічаліся інтэндантура (служба тылу), галоўны дывізійны лекар, некалькі чыноўнікаў ваеннай юстыцыі, два святара (каталіцкі і лютэранскі).
У дывізіі было каля 15 тысяч салдат і афіцэраў.
У мэтах спрашчэння кіравання дывізіяй і звядзення ўсіх часцей аднаго роду войскаў пад адзінае камандаванне, дывізіі дзяліліся на дзве-тры пяхотныя брыгады, кавалерыйскую брыгаду і артылерыйскую брыгаду. Кожная брыгада ўключала ў сябе два-тры палкі адпаведнага роду войскаў.
Камандзір брыгады свайго штаба, як аператыўнага органа, не меў. Пры ім меўся толькі ад’ютант і некалькі пісараў.
Асноўнай і пастаянна існуючай адміністрацыйнай і баявой адзінкай у германскай арміі быў полк. Буйнейшыя фарміраванні (дывізіі, карпусы) ва ўсіх выпадках з’яўляліся камбінацыяй пэўнай колькасці палкоў трох асноўных родаў войскаў (пяхота, кавалерыя і артылерыя) з даданнем палкоў, батальёнаў і іншых частак баявога і тылавога забеспячэння.
Да 1914 года налічвалася 217 пяхотных палкоў.
Полк складаўся з 3 батальёнаў па 4 роты ў батальёне. У палку налічвалася 5 штаб-афіцэраў, 12 обер-афіцэраў камандзіраў рот, 52 обер-афіцэра памочнікаў камандзіраў рот, па 12 фельдфебелей, віцэфельдфебелей і фенрыхаў (кандыдаты ў афіцэры), 61 сяржант, 115 унтэрафіцэраў, 12 санітарных унтэр-афіцэраў або гефрайтараў, 45 музыкаў, 24 звыштэрміновікаў, 144 гефрайтара і 1524 салдата. Агульным лікам 69 афіцэраў, 1977 ніжніх чыноў, 6 ваенных лекараў і 6 ваенных чыноўнікаў.
Палком камандаваў афіцэр у чыне оберста або оберстлойтнанта. Ён меў невялікі кіраўнічы апарат, які складаўся з ад’ютанта, некалькіх афіцэраў штаба (маёраў) і дапаможнага персаналу (пісары, чарцёжнікі і г. д.).
Медыцынскім забеспячэннем займаўся даволі значны медперсанал на чале з оберштабсартцам (медыцынскае званне, роўнае маёру). Пытаннямі рэчавага, харчовай і іншых відаў матэрыяльнага забеспячэння займаліся палкавыя ваенныя чыноўнікі.