Герт Вільдэрс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
нідэрл.: Geert Wilders | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 верасня 1963 (61 год) Венло, Нідэрланды |
||||||
Бацька | Johannes Henricus Andreas Wilders[d][1] | ||||||
Маці | Maria Anne Ording[d][1] | ||||||
Жонка | Крысціна Вілдэрс[d][2] | ||||||
Грамадзянства | Нідэрланды | ||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя | Партыя свабоды | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | Палітык, рэжысёр, пісьменнік | ||||||
Сайт | geertwilders.nl | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герт Вілдэрс (нідэрл.: Geert Wilders) (нар. 6 верасня 1963, Венло) — нідэрландскі палітык. З’яўляецца дэпутатам парламента Нідэрландаў з 1998 года, першапачаткова ў якасці прадстаўніка «Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю», а з 2006 «Партыі Свабоды», заснавальнікам і кіраўніком якой ён стаў. Шырокую вядомасць набыў дзякуючы сваёй цвёрдай антыісламскай рыторыцы. Напрыклад, ён заявіў аб тым, што «выгнаў бы прарока Мухамеда з краіны, калі б ён жыў у наш час»[3].
У верасні 2004 года Вілдэрс пакінуў шэрагі ліберальнай «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», членам якой ён быў з 1989 года, і заснаваў уласную партыю — «Партыю Свабоды». Прычынай выхаду паслужыла нязгода Вілдэрса з пазіцыяй партыі па пытанні аб пачатку перамоў з Турцыяй аб уступе ў Еўрасаюз, а таксама мноства іншых пытанняў.
Вілдэрс вядомы сваёй рэзкай крытыкай ісламу і прапановай забараніць іміграцыю мусульман у Галандыю. Па шматлікіх пытаннях яго погляды супадаюць з поглядамі іншага вядомага нідэрландскага палітыка Піма Фартайна. Вілдэрс зняў дакументальны кароткаметражны фільм «Фітна», які выклікаў шырокі міжнародны рэзананс.