Гертруда Бэл Элаян | |
---|---|
англ.: Gertrude Belle Elion | |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1999[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, хімік, біяхімік, фармаколаг, фармацэўт, прафесар, даследчыца |
Навуковая сфера | фармакалогія і біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джордж Херберт Хітчынгс |
Член у | |
Узнагароды |
Garvan–Olin Medal[d] (1968) прэмія Лемельсана[d] (1997) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (9 сакавіка 1995) |
Сайт | nobelprize.org/prizes/me… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гертруда Бэл Э́лаян (англ.: Gertrude Belle Elion, 23 студзеня 1918, Нью-Ёрк — 21 лютага 1999, Паўночная Караліна) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1988 годзе разам з Дж. Блэкам і Дж. Хітчынгсам «за адкрыццё важных прынцыпаў лекавай тэрапіі».
Гертруда Элаян нарадзілася 23 студзеня 1918 года ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай імігранцкай сям’і (яе бацька іміграваў у 12 гадоў з Літвы, маці ў 14 гадоў — з Расіі).
Скончыла Нью-Ёркскі ўніверсітэт (1941). З 1944 года ў навукова-даследчай лабараторыі Велкам (Нью-Ёрк; у 1967—1983 гадах кіраўнік аддзела).
Аўтар навуковых прац па вывучэнні ўздзеяння антыметабалітаў нуклеінавых кіслот, якія выкарыстоўваюцца як процівірусныя і проціпухлінныя сродкі, па стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў.
Сярод лекавых прэпаратаў, знойдзеных Элаян:
Гертруда Элаян памерла ў Паўночнай Караліне ў 1999 годзе ва ўзросце 81 года. Яна пераехала ў Research Triangle у 1970 годзе і некаторы час працавала там у якасці прафесара ўніверсітэта Дзюка. Яна не была замужам.