Гняздоўка (род грыбоў)

Гняздоўка (род грыбоў)

Гняздоўка запоўненая (Nidularia deformis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nidularia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  440094
EOL  19437
MB  19237

Гняздоўка (Nidularia) — род базідыяльных грыбоў сямейства Гняздоўкавыя (Nidulariaceae). Налічвае каля 30 відаў, пашыраных на ўсім зямным шары.

Пладовыя целы памерам 0,5—0,7 см, сядзячыя, з шырокай асновай. Унутры грыба невялікія круглаватыя цельцы з базідыямі, у якіх развіваюцца споры. Адкрываюцца зверху шчылінкай. Абалонка грыбоў тоўстая, звонку часам лямцаватая, з унутранага боку гладкая і бліскучая. Колер ад белаватага да карычневага. Споры гладкія і бясколерныя.

Сапратрофы. Растуць групамі ў лясах, парках, садах на адмерлай драўніне, часам на глебе.

Гняздоўка запоўненая (Nidularia factra) сустракаецца на тэрыторыі Беларусі.