Шапка дыяметрам 5—20 см, пукатая, потым лейкападобная, з густаапушаным, завернутым уніз краем, слізкая, клейкая, белая, з вялікай колькасцю белага, вельмі едкага млечнага соку, які мае лёгкі пах садавіны і на паветры жаўцее. Пласцінкі зыходныя, частыя, белыя, вузкія. Ножка цыліндрычная, у спелых грыбоў пустая, белая, з бураватымі плямамі. Споры шырокаэліпсоідныя, бледна-жаўтаватыя, дробнабародаўчатыя, амаль шарападобныя. Споравы парашок белы.
34. Lactarius resimus (Fr.) Fr., Epicr. syst. mycol. (Upsaliae): 336, 1838. — Груздь настоящий (сырой). — Грузд сапраўдны. // // Флора Беларуси. Грибы. В 7 т. Т. 1. Boletales. Amanitales. Russulales / О. С. Гапиенко, Я. А. Шапорова; под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 119, 229. — 199 с.: ил. — 700 экз. — ISBN 978-985-08-1458-6, ISBN 978-985-08-1482-1 (т. 1).