Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
груз. საქართველოს ტექნიკური უნივერსიტეტი | |
![]() | |
Арыгінальная назва | груз. საქართველოს ტექნიკური უნივერსიტეტი |
Міжнародная назва | англ.: Georgian Technical University |
Заснаваны | 1922 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Тбілісі |
Сайт | gtu.ge |
![]() |
Грузі́нскі тэхні́чны ўніверсітэ́т (груз. საქართველოს ტექნიკური უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тбілісі.
Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1922 годзе як політэхнічны факультэт Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першую лекцыю прачытаў грузінскі матэматык прафесар А. Размадзэ. Факультэт ператвораны ў 1928 годзе ў самастойны Грузінскі політэхнічны інстытут, у 1990 годзе ён атрымаў статус універсітэта.