Горад
Гуменнэ
Humenné
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гуменнэ (славацк.: Humenné, укр.: Гуменне, ням.: Homenau, венг.: Homonna, саст. руск.: Гумённое) — невялікі горад на ўсходзе Славакіі на зліцці рэк Лабарац і Ціраха ля падножжа горнага масіва Вігарлат на мяжы з Украінай. Насельніцтва каля 36 тыс. чалавек.
Горад упершыню згадваецца ў 1317 годзе як уладанне дваранскай сям'і Другетаў і ў сувязі з засяленнем спаленага татарамі горада перасяленцамі з украінскага Падолля, якія перайшлі сюды разам з князем Фёдарам Карыятавічам. Паступова горад становіцца адным з найважнейшых гарадоў Земпліна. У 1871 годзе ў Гуменнэ з'яўляецца чыгунка, а ў 1889 адкрываецца першая ў Аўстра-Венгерыі гандлёвая акадэмія. Падчас Другой сусветнай вайны горад быў моцна разбураны. У 1956 годзе пачынаецца шырокая рэканструкцыя горада і індустрыялізацыя.
Асаблівасць Гуменне заключаецца ў тым, што пятая частка насельніцтва з'яўляецца праваслаўнымі і ўніятамі.