Гібоны

Гібоны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  572836
NCBI  9578
EOL  14569
FW  40891

Гібоны (Hylobates) — род чалавекападобных прыматаў, якія жывуць у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Даўжыня цела 45—90 см, маса 5—13 кг. Целасклад грацыёзны. Афарбоўка валасянога покрыва ад чорнай да жаўтавата-карычневай або серабрыста-шэрай. Прадстаўнікі гэтага роду маюць 44 храмасомы і часта маюць кольцы белай поўсці вакол твару.

Пярэднія канечнасці доўгія, з іх дапамогай гібоны перамяшчаюцца па галінах дрэў. Есць невялікія сядалішчныя мазалі. Іклы вялікія.

Пры ўсходзе сонца «пяюць» (адсюль назва — «пявучыя малпы»).

Адзін з чатырох родаў сямейства Hylobatidae. Раней быў адзіным родам у гэтым сямействе, але нядаўна ў катэгорыю родаў былі таксама вылучаныя роды Nomascus, Symphalangus і Hoolock[3]. Прадстаўнікі роду з’яўляюцца найбольш разнастайным і шырока распаўсюджаным родам сямейства і жывуць на тэрыторыях ад Паўднёвага Кітая (Юньнань) да Заходняй і Цэнтральнай Явы.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць у густых трапічных лясах на дрэвах невялікімі сямейнымі групамі.

Кормяцца пладамі, лісцем, маладымі парасткамі, насякомымі, павукамі, зрэдку птушынымі яйцамі і птушанятамі.

Палаваспелыя ў 5—7 гадоў, нараджаюць 1 дзіцяня.

Адрозніваецца 9 відаў, сярод іх:

Гібрыды Hylobates muelleri і Hylobates agilis сустракаліся на тэрыторыях Барнеа[4].

Зноскі

  1. Mammal Species of the World: A Taxonomic and Geographic Reference / D. E. Wilson, D. M. Reeder — 3 — Baltimore: JHU Press, 2005. — 35, 2142 p. — ISBN 978-0-8018-8221-0 Праверана 18 верасня 2015.
  2. Smith A. T., Xie Y., Lunde D. P. et al. A Guide to the Mammals of China. / A. T. Smith, Y. XiePrinceton: Princeton University Press, 2008. — P. 169.
  3. Mootnick, A.; Groves, C. P. (2005). "A new generic name for the hoolock gibbon (Hylobatidae)". International Journal of Primatology. 26 (26): 971–976. doi:10.1007/s10764-005-5332-4.
  4. Payne, J. and Francis, C. (2005). A Field Guide to the Mammals of Borneo. Kota Kinabalu, Sabah, Malaysia: Sabah Society. p. 230. ISBN 967-99947-1-6.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)