Гімн Аўстраліі — «развівайся, цудоўная Аўстралія» (англ.: Advance Australia Fair) быў створаны Пітэрам Додсам Маккормікам ў 1878 годзе. У 1984 годзе лейбарысцкі ўрад Боба Хока замяніў ім God Save the Queen пасля таго, як апытанні аўстралійцаў паказалі, што «Advance Australia Fair» — самы папулярны варыянт новага гімна.
Advance Australia Fair была ўпершыню публічна выканана ў Сіднеі30 лістапада1878. Менавіта гэтай песняй хор у 10 000 чалавек вітаў стварэнне Аўстралійскага Саюза 1 студзеня1901 года. Трыццаць гадоў пазней пасля першага выканання, урад прэміяваў МакКорміка сотняй фунтаў. Песня шырока выкарыстоўвалася ў афіцыйных мерапрыемствах і ў рэкламе, не маючы ніякага афіцыйнага статусу.
У 1973 годзе быў арганізаваны першы нацыянальны конкурс на новы, «сапраўдны» нацыянальны гімн. Па выніках гэтага конкурсу ў тройцы фіналістаў апынуліся Advance Australia Fair, Waltzing Matilda і Song of Australia. На наступны год дзяржаўнае бюро статыстыкі правяло апытанне 60 000 чалавек, які вывеў на першае месца менавіта Advance Australia Fair.
21 мая1977 дзяржава правяла нацыянальны плебісцыт па выбары нацыянальнага гімна — грамадзянам быў прапанаваны выбар з трох вышэйзгаданых песень і гімн Вялікабрытаніі God Save the Queen. Advance Australia Fair перамагла, узяўшы 43,6 % галасоў, на другім месцы была Waltzing Matilda c 28,05 %. 19 красавіка1984 народны выбар быў зацверджаны афіцыйным рашэннем урада і генерал-губернатара.
У год двухсотгоддзя Аўстраліі, а дакладней у апоўначы 1 студзеня1988 г., нацыянальны гімн «Наперад, цудоўная Аўстралія» выканала Джулі Энтані. Ёй таксама выпаў гонар зноў выканаць гімн сваёй краіны на цырымоніі адкрыцця XXVII Летніх Алімпійскіх гульняў, што праходзілі ў Сіднеі.