Марш Дамброўскага | |
---|---|
Mazurek Dąbrowskiego | |
![]() Адна з паштовак Юліўша Косака, якая ілюструе „Mazurek Dąbrowskiego“ | |
Аўтар слоў | Юзаф Выбіцкі, 1797 |
Кампазітар |
|
Мова гімна | польская |
Дата публікацыі | ліпень 1797 |
Жанр | патрыятычная песня[d] і мазурка |
Танальнасць | фа мажор[d] |
Краіна |
![]() |
Зацверджаны | 1926 |
Інструментальная версія |
|
![]() |
Гімн Польшчы — кампазіцыя «Mazurek Dąbrowskiego» («Мазурка Дамброўскага» або «Марш Дамброўскага»), напісаная Юзафам Выбіцкім (польск.: Józef Wybicki) у 1797 годзе.
Першапачатковая назва — «Pieśń Legionów Polskich we Włoszech» («Песня польскіх легіёнаў у Італіі»), таксама вядомая па першым радку — «Jeszcze Polska nie zginęła» («Яшчэ Польшча не загінула»), якую часта хібна прымаюць за нацыянальны дэвіз Польшчы.
Польшча знікла з палітычнай карты Еўропы ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795, ажыццёўленага Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
У 1797 годзе польскі генерал Ян Генрык Дамброўскі з дазволу Напалеона Банапарта стварыў у Італіі Польскія легіёны, якія, па задуме Дамброўскага, павінны былі вызваліць Польшчу ад акупацыі, аднак улетку таго жа года Напалеон распачаў перамовы з Аўстрыяй, што дрэнна адбілася на баявым духу польскіх легіянераў. Юзаф Выбіцкі прыбыў у Італію ўлетку таго жа года і злажыў словы песні, якая павінна была падбадзёрыць легіянераў. Упершыню яна была выкананая 20 ліпеня вайсковым аркестрам у рытме мазуркі на польскую народную мелодыю.
Песня хутка стала вельмі папулярнай у Польшчы. Яна стала нацыянальным гімнам Лістападаўскага паўстання і паўстання Кастуся Каліноўскага.
У 1926 «Марш Дамброўскага» стаў дзяржаўным гімнам Польшчы.
Падчас рэвалюцыйных падзей 1848 г. «Марш Дамброўскага» выконваўся ў Празе, Парыжы, Вене і Берліне. На матыў «Марша Дамброўскага» славацкі паэт Само Томашэк злажыў песню «Гэй, славяне». Іншая знакамітая версія гэтай песні была складзеная балгарскім паэтам Шумі Марыцэй і пасля стала гімнам Балгарыі ў 1886—1944 гадах. Яго ўплыў адбіўся і на тэксце гімна Украіны — «Ще не вмерла Україна».
Jeszcze Polska nie zginęła, | Яшчэ Польшча не загінула, |
Kiedy my żyjemy. | Пакуль мы жывем. |
Co nam obca przemoc wzięła, | Усё, што ўзята варожай сілай, |
Szablą odbierzemy. | Шаблямі вернем. |
Marsz, marsz, Dąbrowski, | Марш, марш, Дамброўскі, |
Z ziemi włoskiej do Polski, | Ад Італіі да земляў Польскіх, |
Za twoim przewodem, | За тваёй рукой, |
Złączym się z narodem. | Злучымся з народам. |
Przejdziem Wisłę, przejdziem Wartę, | Пяройдзем Віслу, пяройдзем Варту, |
Będziem Polakami, | Будзем палякамі, |
Dał nam przykład Bonaparte, | Даў нам прыклад Банапарт, |
Jak zwyciężać mamy. | Як перамагаць. |
Marsz, marsz, Dąbrowski… | Марш, марш, Дамброўскі… |
Jak Czarniecki do Poznania, | Як Чарнецкі ў Познань прыбыў, |
Po szwedzkim zaborze, | Шведскі палон ізбыў, |
Dla ojczyzny ratowania, | Для айчыны ратавання, |
Wrócim się przez morze. | Моры пяройдзем |
Marsz, marsz, Dąbrowski… | Марш, марш, Дамброўскі… |
Już tam ojciec do swej Basi | Скажа: «Слухай, дачка», — татка, |
Mówi zapłakany: | Слёз не хаваючы тут, - |
«Słuchaj jeno, pono nasi | „Чуеш, надыходзяць нашы: |
Biją w tarabany.“ | Б'юць у барабаны». |
Marsz, marsz, Dąbrowski… | Марш, марш, Дамброўскі… |
Арыгінальны тэкст «Мазуркі Дамброўскага» ўключаў у сябе дзве дадатковыя страфы (у афіцыйным тэксце дзяржаўнага гімна Польшчы яны адсутнічаюць):
Niemiec, Moskal nie osiędzie, | Не сяліцца [у краі нашым] ні немцу, ні маскалю, |
Gdy jąwszy pałasza | Калі, пад шатамі палашоў, |
Hasłem wszystkich zgoda będzie | Нашым заклікам стануць згода |
I Ojczyzna nasza | І Айчына наша |
Marsz, marsz, Dąbrowski… | Марш, марш, Дамброўскі. |
Na to wszystkich jedne głosy | І зліюцца нашы галасы ў адзін: |
Dosyć tej niewoli! | Досыць той няволі! |
Mamy Racławickie kosy, | Ёсць у нас рацлавіцкія косы, |
Kościuszkę, Bóg pozwoli. | З намі Касцюшка, і Бог нам дапаможа". |
Marsz, marsz, Dąbrowski… | Марш, марш, Дамброўскі… |