Дагдскі край | ||||
---|---|---|---|---|
лат.: Dagdas novads | ||||
|
||||
Цэнтр: | Дагда | |||
Плошча: | 948,8 км² | |||
Насельніцтва: | 8286 | |||
Шчыльнасць: | 8,73 чал./км² | |||
Старшыня думы: | Віктарс Стыкутс | |||
Тэрытарыяльныя адзінкі: |
||||
Сайт | www.dagda.lv |
Да́гдскі край (лат.: Dagdas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Латвіі ў вобласці Латгалэ. Край складаецца з дзесяці валасцей і горада Дагда, які з'яўляецца цэнтрам края.
Край размешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі. На захадзе мяжуе з Агланскім краем, на паўночным захадзе — з Рэзэкненскім краем, на поўначы — з Лудзенскім, на паўночным усходзе — з Зілупскім, на поўдні — з Краслаўскім краем, на ўсходзе — з Верхнядзвінскім раёнам Віцебскай вобласці Беларусі. Мяжа з Беларуссю амаль поўнасцю праходзіць па рэках Сар’янка, Сінюха (Зілупэ), Асуніца, Акціца і Тоўша.
Першапачаткова тэрыторыя края падпарадкоўвалася Лівонскаму ордэну.
Пасля заканчэння Лівонскай вайны ваколіцы сучаснай Дагды апынуліся ў складзе Інфлянтаў — асаблівай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі пад уладай ВКЛ, якая пасля заключэння Люблінскай уніі стала кандамініумам Кароны і ВКЛ. З 1621 года ў выніку перайменавання тэрыторыя сучаснага Дагдскага края патрапіла ў адпаведнае ваяводства.
З 1772 года ў выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя адзінкі была падзелена паміж Дынабургскім (пазней перайменаваны ў Дзвінскі) і Рэжыцкім паветамі Беларускай губерні (пазней перайменавана ў Віцебскую).
18 лістапада 1918 года з набыццём Латвіяй незалежнасці край стаў часткай Латвіі. Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года ў выніку латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Краслаўскага раёна.
Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 9397 чалавек[1]. Плошча края займае 948,8 км²[2].
Нацыянальны склад насельніцтва края па выніках перапісу насельніцтва Латвіі 2011 года размеркаваны такім чынам[3]:
Нацыянальнасць | Колькасць, чал. (2011) |
% |
---|---|---|
Латышы | 5314 | 64,13 % |
Рускія | 1985 | 23,96 % |
Беларусы | 567 | 6,84 % |
Украінцы | 75 | 0,91 % |
Палякі | 266 | 3,21 % |
Літоўцы | 23 | 0,28 % |
Іншыя | 56 | 0,68 % |
усяго | 8286 | 100,00 % |
Праз тэрыторыю адзінкі праходзяць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць Дагду з іншымі паселішчамі края, а таксама з навакольнымі краямі.