Далорэс О’Рыардан | |
---|---|
англ.: Dolores O'Riordan | |
![]() Далорэс О’Рыардан, «Festivalbar», Мілан, Італія, 29 траўня 2004 года. | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 верасня 1971[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 2018[2][1][…] (46 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Краіна | |
Муж | Don Burton[d][5] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца, гітарыст, спявачка |
Гады актыўнасці | 1990 — 2018 |
Пеўчы голас | мецца-сапрана[1] |
Інструменты | вакал[1] |
Жанры | альтэрнатыўны рок, поп-рок, келцік-рок[d], фолк-рок, джэнгл-поп[d], Дрым-поп, інды-рок і пост-гранж[d] |
Лэйблы | Sanctuary Records, Rounder Records, Cooking Vinyl |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Аўтограф |
![]() |
doloresoriordan.com (англ.) | |
![]() | |
![]() |
Далорэс Мэры Эйлін О’Рыардан Бёртан (англ.: Dolores Mary Eileen O’Riordan Burton, ірл.: Dolores Ní Ríordáin, 6 верасня 1971 — 15 студзеня 2018, Лондан[6]) — ірландская спявачка, кампазітар і аўтар песень, мастачка, лідар гурта The Cranberries.
Нарадзілася ў небагатай фермерскай сям’і Тэрэнса О’Рыардана і Айлін Грынсміт, у прыгарадзе Лімерыка, Белібрыкене (за восемь міляў да Лімерыка), Ірландыя. Была малодшая ў сям’і. У Далорэс пяць братоў: Тэрэнс, Брэндан, Донал, Піджэй, Джозэф і адна сястра Энджэла. У дзяцінстве спявала ў царкоўным хоры. З пяці гадоў грала на піяніна і дудцы, з 17 — на гітары. Умела граць на мандаліне. Валодала некалькімі мовамі (англійскай, ірландскай, французскай).
Як вакалістка ў 1990 годзе далучылася да гурта The Cranberry Saw Us, які пазней змяніў назву на The Cranberries.
У песні The Cranberries «Zombie» адлюстроўваецца яе жаданне абудзіць ў ірландскім народзе пачуццё шкадавання аб прынесеных падчас змагання за незалежнасць ахвярах і вяртанне краіны да мірнага стану.
Удзельнічала ў запісе песень такіх гуртоў і выканаўцаў, як Moose (1992), Touch of Oliver (1993), Джа Уобл — «The Sun Does Rise» (1994), на гэтую песню выходзіць відэа, дзе Далорэс здымаецца ў парыку белага колеру і седзячы, з-за пералому нагі — выніку спартыўнай траўмы[7], атрыманай падчас катання на лыжах у гарах). У 1995 годзе прымае удзел у канцэрце Лучана Павароці, праспявала разам з ім дуэтам песню «Ave Maria», з Сайманам Ле Бонам выканала песню «Linger» і удзельнічала ў выкананні гімна «Nessun Dorma», які праспявалі ўсе удзельнікі канцэрта па яго заканчэнні.
У лістападзе 1998 Далорэс прысутнічала на узнагароджанні MTV Europe Music Awards разам з барабаншчыкам The Cranberries Фергалам Лоўлэрам. Яны прымалі удзел ва узнагароджанні Наталі Імбрульі за песню «Torn».
У 1999 годзе О’Рыардан прыняла удзел ў запісу кавэр-версіі песні The Rolling Stones «It’s Only Rock ’n Roll (But I Like It)» у складзе гурта Artists for Children’s Promise, у які ўвайшлі Кіт Рычардс, Эні Ленакс, Наталі Імбрулья, Озі Озбарн, Скін, Spice Girls і іншыя музыканты. Сінгл быў выдадзены ў снежні 1999 года. Грошы ад яго прадажу пайшлі на дапамогу дзецям. Тройчы удзельнічала ў калядных канцэртах, якія ладзіў Папа Рымскі Ян Павел Другі.
У 2003 годзе удзельнікі The Cranberries абвесцілі аб творчым перапынку, і Далорэс пачала сольную кар’еру. Яна запісвае песні «Ave Maria» для саўндтрэка да фільма «Пакуты Хрыстовы» (2004), «Mirror Lover» (2004) для альбома нямецкага электроннага праекта Jam & Spoon і дуэт з італьянскім спеваком Дзукера «Pure Love» (2004), у гэты самы час працягвае запісваць песні для сольнага альбома, куды ў выніку ўвайшлі такія песні як «Black Widow» (пра тое, як пакутліва памірала ад раку яе свякроў Дэніс Бертан), «Stay with Me» (пра свайго бацьку, які хварэў ракам), «Apple of My Eye» (прысвячэнне каханаму мужу Дону), «Loser», «When We Were Young» (пра тое, што дзяцінства прайшло, як Далорэс сумуе па маці падчас гастролей і гатовая аддаць ёй усё, каб толькі пачуць яе голас па тэлефоне), «In the Garden» (пра мужа і двух дзяцей), «Ecstasy» (пра дэпрэсію), «Angel Fire» (песня была напісаная ў снежні, калі памерла цёшча брата Далорэс), «Sisterly Love» (прысвечаная сястры Далорэс — Элейн О’Рыардан) — песня не ўвайшла ў альбом.
7 мая 2007 года выходзіць яе дэбютны сольны альбом Are You Listening?, першым сінглам з якога робіцца песня «Ordinary Day», прысвечаная яе трэцяму дзіцяці — дачцэ Дакоце. За чатыры гады Далорэс напісала 32 песні, з якіх 12 увайшлі ў альбом. У запісе альбома прымалі удзел музыканты: Стыў Дэмаркі (гітара), які на працягу сямі гадоў быў канцэртным гітарыстам і бэк-вакалістам The Cranberries, Марка Мэндоса (бас-гітара, бэк-вакал на канцэртах), Грэм Хопкінс (ударныя), Дэні Дэмаркі, брат Стыва (клавішныя). Альбом спрадусаваны Далорэс разам з Дэнам Бродбекам і Юсам.
Далорэс таксама займалася супрацай з кампазітарам Анджэла Бадаламенці, з якім запісала песні «Angels Go to Heaven» (2004), «The Butterfly» (2006) і «Secrets of Love» для саўндтрэкаў да фільмаў «Эвіленка» (2004) і «Secrets of Love» (2007).
У 2006 годзе О’Рыардан згуляла эпізадычную ролю ў фільме Фрэнка Карачы «Клік: з пультам па жыцці», выканала песню «Linger»[8].
У 2008 годзе пачала пісаць песні да свайго другога сольнага альбома, які быў названы No Baggage і які пабачыў свет 24 жніўня 2009 года.
15 студзеня 2018 года яе цела знайшлі ў нумары лонданскага атэля. Як паведамляецца ў афіцыйнай заяве прадстаўнікоў спявачкі, яна знаходзілася ў Лондане на сесіі гуказапісу[9].
7 ліпеня 1994 года выйшла замуж за былога тур-мэнэджэра гурта Duran Duran Дона Бертана (англ.: Don Burton), з якім развялася ў 2014 годзе[10]. Падчас шлюбу ў іх нарадзілася трое дзяцей: сын Тэйлар Бакстэр Бертан (23.11.1997) і дзве дачкі: Молі Лі Бертан (27.01.2001) і Дакота Рэйн Бертан (10.04.2005).
Жыла ў Хоўце, Ірландыя, мела таксама маёмасць у Канадзе і Іспаніі.
![]() |
Далорэс О’Рыардан у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Далорэс О’Рыардан на Вікісховішчы |