Данатас Банёніс | |
---|---|
Donatas Banionis | |
| |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1924[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 2014[2][4] (90 гадоў) |
Месца смерці | Вільнюс, Літва |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР → Літва |
Бацька | Juozas Banionis[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1944—2013 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0052023 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Данатас Банёніс (Баніёніс) (літ.: Donatas Banionis; 28 красавіка 1924, Каўнас — 4 верасня 2014, Вільня) — літоўскі акцёр, тэатральны рэжысёр; Народны артыст Літвы (1973), Народны артыст СССР (1974), лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы ў галіне культуры і мастацтва (2013).
Данатас Банёніс нарадзіўся 28 красавіка 1924 года ў Каўнасе. Яго бацькі — людзі з творчым пачаткам, удзельнічалі ў рабочай самадзейнасці, добра спявалі.
Скончыў Першую рамесную школу Каўнаса па спецыяльнасці «кераміст», падчас вучобы займаўся ў драматычным кружку.
У 1941 годзе пераехаў у Панявежыс і быў прыняты ў трупу Драматычнага тэатра, які ўзначальваў рэжысёр Ю. Мільцініс. У 1944 годзе скончыў студыю пры Панявежыскім тэатры.
Член КПСС з 1960 года. Член ЦК КП Літоўскай ССР[5]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання (1974—1979).
З 1980 года галоўны рэжысёр, з 1984 года — дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра. У 1982—1984 гадах вучыўся ў Дзяржаўнай кансерваторыі Літоўскай ССР у Вільнюсе.
Як акцёр у Панявежыскім тэатры працаваў да 1 студзеня 2001 года, адкуль звольніўся з прычыны ўведзенай у Літве пенсійнай рэформы, паводле якой пенсіянеры, якія працягваюць працаваць, павінны або звольніцца з працы, або пазбавіцца пенсіі[6].
У ліпені 2014 года перажыў клінічную смерць[7]. 2 верасня ў яго здарыўся інсульт, а 4 верасня 2014 года ў Вільнюсе Банёніс сканаў[8][9]. Пахаваны на Антакальніскіх могілках.
Драматычны акцёр, стварыў па-філасофску абагульненыя, псіхалагічна дакладныя вобразы: Тэсман («Геда Габлер» Г.Ібсена), Ломен («Смерць коміваяжора» А. Мілера), Эдгар («Танец смерці» А. Стрындберга), Брукас («Піюс не быў разумны» Ю.Грушаса). Сярод пастановак: «Амадэус» П. Шэфера, «Вечар» А.Дударава. З 1959 года здымаўся ў кіно: «Ніхто не хацеў паміраць», «Мёртвы сезон», «Гоя», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі», «Салярыс».
Літоўскі цэнтр па даследаванні генацыда і супраціва жыхароў Літвы апублікаваў дакументы, у якіх гаворыцца, што Данатас Банёніс з 1970 (магчыма раней) па 1974 гг. супрацоўнічаў з КДБ СССР, і працаваў пад псеўданімам «Бронюс». У 1970 г. ён ездзіў ў ЗША, дзе ўсталяваў кантакты з літоўскай эміграцыяй і прадставіў КДБ характарыстыкі некаторых яе асоб. Паводле дакументаў, гэтая паездка агента «Бронюса» ў Злучаныя Штаты была карысная для ідэалагічнай работы[10].