Даніэл Карлтан Гайдузек | |
---|---|
англ.: Daniel Carleton Gajdusek | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1923[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 2008[3][4][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, вірусолаг, біёлаг, антраполаг |
Навуковая сфера | вірусалогія |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
honorary doctorate of the University of Las Palmas, Gran Canaria[d] (1996) Bengt Winblad Lifetime Achievement Award in Alzheimer’s Disease Research[d] (1992) E. Mead Johnson Award[d] (1963) ганаровы доктар[d] Q126416234? (1977) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даніэл Карлтан Гайду́зек (англ.: Daniel Carleton Gajdusek, 9 верасня 1923, Іонкерс, ЗША — 12 снежня 2008, Тромсё, Нарвегія) — амерыканскі педыятр, вірусолаг і эпідэміёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976 годзе разам з Б.Бламбергам «за адкрыцці, якія датычацца новых механізмаў паходжання і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў».
Скончыў Рочэстэрскі ўніверсітэт (1943). З 1949 года ў Гарвардскім універсітэце, у 1954 годзе — у Пастэраўскім інстытуце ў Тэгеране, у 1955—1957 гадах у Інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Мельбурне, з 1958 года ў Нейралагічным цэнтры Нацыянальнага інстытута здароўя (ЗША).
У 1950-х гадах Гайдузек раскрыў інфекцыйную прыроду нейралагічнага захворвання куру, распаўсюджаную ў той час сярод жыхароў Новай Гвінеі племені фарэ. Жывучы доўгі час сярод абарыгенаў племені і вывучаючы гэтую хваробу, ён звязаў з'яўленне захворвання з традыцыяй канібалізму — з'ядання мозгу памерлых. Ён лічыў, што куру выклікаецца «латэнтным вірусам». Аднак, пазней высветлілася, што інфекцыйны агент куру — прыён, г.зн. нармальны бялок арганізма, які прыняў патагенныя ўласцівасці з-за змены канфармацыі.
Аўтар навуковых прац па вірусалогіі, эпідэміялогіі, педыятрыі, генетыцы і эвалюцыі чалавека ў ізаляваных папуляцыях. Стваральнік вучэння пра павольныя вірусныя інфекцыі чалавека (хваробы з працяглым інкубацыйным перыядам і пашкоджаннем ЦНС).
Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі неўралогіі.