Стаў прафесіяналам у 1991 годзе, а ў 1994 упершыню патрапіў на рэйтынгавы турнір — чэмпіянат Вялікабрытаніі. У 1999 годзе дэбютаваў у Крусібле, а ў 2001 упершыню дайшоў да фіналу рэйтынгавага турніру, адкрытага чэмпіянату Еўропы, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 2:9. У сезоне 2002/2003 упершыню ўвайшоў у топ-16 і дэбютаваў на турніры Мастэрс, а ў 2004 і 2005 гадах даходзіў да паўфіналаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі, што з’яўляецца яго лепшым дасягненнем на гэтым спаборніцтве. У 2008 годзе выйграў свой першы прафесійны турнір, Championship League, і здолеў дайсці да 1/2 фіналу на чэмпіянаце свету, дзе саступіў Алі Картэру з лікам 15:17. У сезоне 2013/2014 ва ўзросце 39 гадоў два разы дайшоў да паўфіналаў і чатыры — да чвэрцьфіналаў на рэйтынгавых турнірах, а таксама атрымаў першую нізкарэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Ісіна, а ў наступным сезоне ў другі раз (праз дванаццаць з паловай гадоў пасля першага) дайшоў да фіналу рэйтынгавага першынства на Усі Класік, а таксама ўпершыню выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю турніру Мастэрс, пасля чаго выйграў другі тытул нізкарэйтынгавага ўзроўню на адкрытым чэмпіянаце Сючжоу і ў сакавіку 2015 года ўпершыню ў сваёй кар’еры перамог на рэйтынгавым турніры — гранд-фінале PTC, што дазволіла яму падняцца на найвышэйшую для сябе дзявятую пазіцыю ў рэйтынгу. У жніўні 2016 года дайшоў да свайго чацвёртага рэйтынгавага фіналу на турніры World Open, а ў пачатку 2017 года ўпершыню дайшоў да фіналу турніру Трайной кароны на Мастэрс.
У агульнай колькасці займаў дзявяты радок у сусветным рэйтынгу каля 7 месяцаў. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за паўтара мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.