Джон Пірпант Морган I | |
---|---|
John Pierpont Morgan I | |
прадпрымальнік, банкір і фінансіст | |
Род дзейнасці | прадпрымальнік, калекцыянер мастацтва, банкір, фінансіст |
Дата нараджэння | 17 красавіка 1837[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 1913[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Епіскапальная царква |
Бацька | Junius Spencer Morgan[d][4] |
Маці | Juliet Pierpont[d][4] |
Жонка | Frances Louisa Tracy[d] і Amelia Sturges Morgan[d] |
Дзеці | Джон Пірпант Морган[d], Эн Морган[d], Juliet Pierpont Hamilton[d] і Louisa Pierpont Morgan[d] |
Альма-матар |
|
Член у | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Пірпант Морган I (англ.: John Pierpont Morgan I; 17 красавіка 1837, Хартфард, Канектыкут, ЗША — 31 сакавіка 1913, Рым, Каралеўства Італія) — амерыканскі прадпрымальнік, банкір і фінансіст.
Нарадзіўся ў сям’і Дж. С. Моргана, заснавальніка банкірскага дому «J.S. Morgan & Co» у Лондане, і Джульет Пірпант. Атрымаў адукацыю ў Гётынгенскім універсітэце.
З 1857 па 1861 гады Морган служыў у банку «Данкан, Шэрман & Кº» (Нью-Ёрк). У 1861 ажаніўся з Амеліяй Старджэс (1835—1862). Заўдавеўшы, Морган уступіў у 1865 годзе ў другі шлюб з Фрэнсіс Луіз Трэйсі (1842—1924), якая нарадзіла яму 4 дзяцей: Луізу Пірпант Морган (1866—1946), «Джэка» Пірпанта Моргана (1867—1943), Джульет Морган (1870—1952) і Эн Морган (1873—1952).
Пасля працы ў розных фірмах, у 1871 годзе Морган стаў партнёрам у кампаніі «Дрэксел, Морган & Кº» (разам з Энтані Дрэкселам). Пасля смерці партнёра ў 1893 годзе фірма была ператворана ў банкірскі дом «Дж. П. Морган & Кº» (Нью-Ёрк). У саюзе з залежнымі ад яго банкамі ў Філадэльфіі, Парыжы і Лондане, дом у той час з’яўляўся найбуйнейшай фінансавай кампаніяй у свеце.
Банк Моргана кантраляваў будаўніцтва чыгунак, удзельнічаў у стварэнні найбуйнейшай сталеліцейнай кампаніі «Ю. Эс. Стыл карпарэйшн» (U.S. Steel), электратэхнічнай фірмы «Джэнерал электрык», фінансаваў пасажырскія перавозкі ў Атлантыку.
У 1907 годзе Морган прадухіліў буйны банкаўскі крызіс, сабраўшы пул прыватных інвестараў для ліквідацыі банкаўскай панікі[8][9].
Падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША (1861—1865 гг.) Морган спекуляваў зброяй. Пазней справу пра спекуляцыю зброяй расследавала камісія Кангрэса, але Морган пазбег адказнасці, калі скарыстаўся сувязі ва ўрадзе і ўнёс 300 долараў афіцыйных адступных[10].
Морган вядомы як калекцыянер карцін, кніг і іншых твораў мастацтва, многія з якіх дарыў «Метраполітэн-музею» (Нью-Ёрк), фундатарам і прэзідэнтам якога з’яўляўся асабіста. Пасля смерці Моргана яго сын у 1924 годзе адкрыў у Нью-Ёрку бібліятэку Пірпанта Моргана і прызначыў першым яе дырэктарам асабістага бібліятэкара бацькі Белу да Коста Грын (1883—1950).
Морган таксама вядомы як найбуйнейшы мецэнат: акрамя «Метраполітэн-музея», ён ахвяраваў велізарныя сумы на Амерыканскі музей прыродазнаўчай гісторыі, школу Гротан (штат Масачусетс), Гарвардскі ўніверсітэт (асабліва яго Медыцынскую школу), працоўныя школы (эквівалент савецкіх ПТВ).
У 1901 годзе вылучыў грошы Ніколу Тэслу на будаўніцтва асвятляльнай сістэмы на Манхэтэне.[11]