Джон Уэйн | |
---|---|
John Wayne | |
Дата нараджэння | 26 мая 1907 |
Месца нараджэння | Уінтэрсет, Аёва, ЗША |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1979 (72 гады) |
Месца смерці | Лос-Анджэлес, ЗША |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Clyde L. Morrison[d][2] |
Маці | Mary Brown[d][2] |
Жонка | Esperanza Baur[d][2], Pilar Pallete[d] і Josephine Wayne[d] |
Дзеці | Patrick Wayne[d], Michael Wayne[d], Ethan Wayne[d] і Marisa Wayne[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1926—1976 |
Кірунак | вестэрн[d], ваенны фільм[d], нямое кіно, прыгодніцкі фільм, баявік, эпічны фільм[d], драматычны фільм і трылер[d] |
Узнагароды | |
IMDb | 0000078 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Уэйн (англ.: John Wayne, сапраўднае імя — Marion Robert Morrison; 26 мая 1907 — 11 чэрвеня 1979) — амерыканскі акцёр, якога звалі каралём вестэрна. Здымаючыся штогод прыкладна ў пяці фільмах, ён быў ледзь не самым запатрабаваным галівудскім акцёрам эпохі гукавога кіно.
Выхадзец штата Аёва, Уэйн пачынаў у нямых фільмах свайго прыяцеля Джона Форда. Пасля, калі Форд стаў адным з кіроўных рэжысёраў Амерыкі, рэдкі яго фільм абыходзіўся без удзелу Уэйна. Для амерыканцаў трыццатых гадоў Уэйн быў увасабленнем мужнасці і індывідуалізму. Пачынальна з каўбойскай сагі «Вялікая сцежка» (1930), адмысловы поспех спадарожнічаў акцёру ў «баявіках» з бойкамі і пагонямі, часцяком вельмі малабюджэтных.
У 1939 г. Уэйн выканаў самую яркую сваю ролю — у маштабным вестэрне «Дыліжанс», які з поспехам быў паказаны і ў савецкіх кінатэатрах.
Падчас Другой сусветнай вайны здымаўся ў шматлікіх пастаноўках на ваенныя тэмы.
Па канчатку вайны разам з сынамі заснаваў адмысловую студыю, якая спецыялізавалася на вытворчасці вестэрнаў.
Сярод яго фільмаў тых гадоў асоба вылучаецца «Форт Алама» (1960), які ён сам жа і паставіў.
Апошні буйны праект Уэйна — «Самы трапны» — выйшаў на экраны ЗША ў 1976 годзе.
Уэйн заўсёды быў прыхільнікам Рэспубліканскай партыі, а ў 1960-я гг. апынуўся ў цэнтры ўвагі як рупар кансерватыўных кругоў Амерыкі, т.я. ён жорстка адстойваў неабходнасць працягу вайны ў В'етнаме і здымаўся ў агітацыйных фільмах адпаведнай тэматыкі.