Джон Форбс Нэш | |
---|---|
англ.: John Forbes Nash | |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 2015[3][1][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Forbes Nash, Sr.[d][6] |
Жонка | Alicia Nash[d] і Alicia Nash[d] |
Род дзейнасці | матэматык, эканаміст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэорыя гульняў[7], дыферэнцыяльная геаметрыя, матэматыка[7] і эканоміка[7] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | бакалаўр і доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Albert W. Tucker[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Форбс Нэш малодшы (англ.: John Forbes Nash, Jr.; 13 чэрвеня 1928, Блюфілд, Заходняя Вірджынія, ЗША — 23 мая 2015) — амерыканскі матэматык, які займаўся тэорыяй гульняў і дыферэнцыяльнай геаметрыяй. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1994).
Выпускнік Прынстанскага ўніверсітэта. Джон Нэш ажаніўся з Алішай Лард у 1957 годзе, калі ён лічыўся ўзыходзячай зоркай у свеце матэматыкі. У 1959 годзе ў яго дыягнаставалі паранаідальную шызафрэнію. Жонка некалькі разоў змяшчала яго ў псіхіятрычную бальніцу. У 1962 годзе яна развялася. Аднак яны засталіся блізкія адзін аднаму, а да пачатку 1980-х гадоў стан вучонага стаў паляпшацца. У 2001 годзе былыя муж і жонка зноў заключылі шлюб.
Аліша Нэш дапамагала мужу справіцца з хваробай. Яны разам сталі шмат выступаць публічна наконт правоў людзей з псіхічнымі расстройствамі.
У 1994 годзе Джон Нэш быў ганараваны Нобелеўскай прэміі па эканоміцы «За аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў» (разам з Рэйнгардам Зельтэнам і Джонам Харсані). У 2015 яму была прысуджана Абелеўская прэмія.
У канцы 1990-х гадоў журналістка Сільвія Назар напісала біяграфію Джона Нэша, якая паслужыла асновай для фільма «Гульні розуму» (A Beautiful Mind) рэжысёра Рона Ховарда. Стужка атрымала шматлікія ўзнагароды, уключаючы прэмію «Оскар» у намінацыях «Найлепшы фільм» і «Найлепшая рэжысёрская праца».
Джон Нэш загінуў у 2015 годзе ў Нью-Джэрсі ў аўтамабільнай катастрофе, разам з ім разбілася яго жонка Аліша Нэш.