Джордж Эліят | |
---|---|
George Eliot | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Мэры Эн Эванс |
Псеўданімы | Джордж Эліят (George Eliot) |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1819[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 1880[1][3][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Robert Evans[d][5] |
Маці | Christiana Pearson[d][5] |
Муж | John Walter Cross[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца-раманістка |
Кірунак | віктарыянскі рэалізм |
Жанр | раман |
Мова твораў | англійская[6] |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Мэры Эн Эванс (англ.: Mary Anne Evans; 22 лістапада 1819 маёнтак Арберы, графства Уорыкшыр — 22 снежня 1880, Лондан), больш вядомая пад псеўданімам Джордж Эліят (англ.: George Eliot) — англійская пісьменніца-раманістка, журналістка, перакладчыца і адна з вядучых літаратурных аўтараў Віктарыянскай эпохі.
Мэры Эн выкарыстоўвала мужчынскі псеўданім, каб пазбегнуць распаўсюджанага ў грамадстве віктарыянскай эпохі стэрэатыпа аб няздольнасці жанчыны пісаць нічога акрамя любоўных раманаў. Дадатковай прычынай выкарыстання псеўданіму стала жаданне пісьменніцы ахаваць сваё прыватнае жыццё ад публічнага нагляду і прадухіліць магчымыя скандалы датычна яе ўзаемаадносін з ужо жанатым Джорджам Генры Льюісам, з якім яна жыла больш за 20 гадоў[7].