Джорджэ Энеску

Джорджэ Энеску
George Enescu
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 19 жніўня 1881(1881-08-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 1955(1955-05-04)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Румынія
Жонка Marie Cantacuzène[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Gabriel Fauré[d], Robert Fuchs[d], Joseph Hellmesberger[d], Жуль Маснэ, André Gedalge[d] і Martin Pierre Marsick[d]
Прафесіі кампазітар, скрыпач, піяніст, дырыжор, музычны педагог, выкладчык універсітэта, музыказнавец
Інструменты скрыпка
Жанры акадэмічная музыка
Выхаванцы Marius Constant[d], Іегудзі Менухін, Christian Ferras[d], Ivry Gitlis[d], Arthur Grumiaux[d], Serge Blanc[d], Ștefan Gheorghiu[d], Sidney Harth[d][5], Arthur Leblanc[d] і Ida Haendel[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джорджэ Энеску[6] (рум.: George Enescu; 19 жніўня 1881, сяло Лівені, герцагства Букавіна, Аўстра-Венгрыя; цяпер сяло Джорджэ Энеску, Баташаны, Румынія — 4 мая 1955, Парыж) — румынскі выканавец, дырыжор, кампазітар, скрыпач і педагог, нацыянальны класік, адзін з найбуйнейшых музыкантаў першай паловы XX стагоддзя.

Пачаў складаць музыку з пяцігадовага ўзросту. Сямігадовым быў адпраўлены вучыцца ў Венскую кансерваторыю, скончыў яе з сярэбраным медалём. Выступаў у Вене з канцэртамі. У 1895 прыехаў у Парыж, вучыўся ў Жуля Маснэ, Мартэна Марсіка і Габрыэля Фарэ на адным курсе з Гі Рапарцам. У 1923 дэбютаваў у Нью-Ёрку як дырыжор. У 1920-1930-х жыў у Бухарэсце і Парыжы, пасля 1946 — у Парыжы, але актыўна канцэртаваў як скрыпач і дырыжор у Еўропе і ЗША, выступаў у Маскве (1946, ён бываў тут і раней — у 1909 і 1919). Гуляў разам з Б. Бартакам, Э. Ізаі, К. Хаскіл, П. Казальсам, Д. Ойстрахам, Г. Наваіш і іншымі буйнымі выканаўцамі. Вучнямі Энеску былі такія выдатныя скрыпачы, як Егудзі Мянухін, Арцюр Грум'ё, Жынет Невё, Крысціян Фера, Леон Суружон і інш.

Зноскі

  1. а б George Enescu // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б George Enescu // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118684639 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Bauer P. Deux siècles d'histoire au Père LachaiseVersailles: 2006. — P. 314. — ISBN 978-2-914611-48-0
  5. Grove Music OnlineOUP. — doi:10.1093/GMO/9781561592630.ARTICLE.12470 Праверана 12 сакавіка 2019.
  6. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.130.
  • Сайт грамадствы Энеску (англ.)