Джэймс Энсар | |
---|---|
англ.: James Sidney Edouard baron Ensor | |
Імя пры нараджэнні | нідэрл.: James Sidney Edouard Ensor |
Дата нараджэння | 13 красавіка 1860[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1949[3][1][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, графік, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў, аўтар |
Жанр | Christian art[d][4], нацюрморт[4], бытавы жанр[4], партрэт[4] і гарадскі пейзаж[d][4] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм і сімвалізм[7][4] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Энсар (англ.: James Sidney Edouard, Baron Ensor; 13 красавіка 1860, Астэндэ — 19 лістапада 1949, Астэндэ) — бельгійскі мастак, графік і жывапісец.
Вучыўся ў Антверпенскай акадэміі мастацтваў (з 1877), з 1881 года жыў у г. Астэндэ. У ранні перыяд творчасці пад уплывам фламандскага жывапісу 17 стагоддзя. і Г. Ж. Д. Курбэ пісаў бытавыя сцэны («Хлопчык з лямпай», 1880; «Снеданне з устрыцамі», 1882). Пазней звярнуўся да сімволіка-фантастычных, крыкліва-яркіх па каларыце кампазіцый з выявамі масак, шкілетаў, у якіх вострая іронія і гратэск, сатыра на пошасць навакольнага свету спалучаюцца са злавеснай пародыяй на жыццё чалавецтва: «Раззлаваныя маскі» (1883), «Уезд Хрыста ў Брусель» (1888). Ствараў шматфігурныя афорты, напоўненыя напружаным драматызмам: «Сабор» (1886), «Смерць пераследуе чалавечы статак» (1896).