Джэк Нікалсан (англ.: Jack Nicholson, сапраўднае імя Джон Джозеф Нікалсан, англ.: John Joseph Nicholson) (нар. 22 красавіка1937) — легендарны амерыканскіакцёр, трохразовы лаўрэат прэміі «Оскар»
Нікалсан лічыцца адным з найвялікшых акцёраў у гісторыі кіно, быў намінаваным на прэмію «Оскар» 12 разоў і заваяваў тры з іх.
Столькі ж узнагарод за мужчынскую ролю заваёўваў толькі Уолтэр Брэнан, а больш іх дваіх за акцёрства — толькі Кэтрын Хепбёрн (на яе рахунку чатыры прэміі).
Ён таксама з'яўляецца адным з двух акцёраў, якія намінаваліся на «Оскар» за найлепшую ролю (галоўную або другога плана) кожнае дзесяцігоддзе, пачынаючы з 1960-х (другі — сэр Майкл Кейн). Нікалсан таксама з'яўляецца уладальнікам сямі узнагарод «Залаты глобус» і прэміі Цэнтра Кенэдзі (2001).