Дзьюла Мораўчык | |
---|---|
Moravcsik Gyula | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1892[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 1972[2][1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Julius Moravcsik[d] |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта, візантыніст, філолаг-класік |
Навуковая сфера | візантыністыка, крыніцазнаўства, медыевістыка |
Месца працы | |
Навуковае званне | акадэмік |
Альма-матар | Будапешцкі ўніверсітэт |
Член у |
|
Узнагароды |
прэмія імя Кошута (1949) ![]() |
![]() |
Дзью́ла Мо́раўчык (венг.: Gyula Moravcsik; 29 студзеня 1892, Будапешт, Венгрыя — 10 снежня 1972, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі філолаг і гісторык-візанціназнавец. Акадэмік Венгерскай АН (1945), член-карэспандэнт Аўстрыйскай, Баварскай, Балгарскай і Нямецкай (ГДР) АН. Прафесар Будапешцкага ўніверсітэта, ганаровы доктар Афінскага ўніверсітэта.
Даследаваў пераважна візантыйска-венгерскія адносіны. Галоўныя працы: «Візантынацюркіка» (т. 1—2, 1942—1943), «Візантыя і Венгрыя» (1953). Апублікаваў твор Канстанціна VII Парфірароднага «Аб кіраванні імперыяй» (1949) і інш. візантыйскія тэксты.