Ежы Бінчыцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 верасня 1937[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1998[1][2] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elżbieta Bińczycka[d] |
Дзеці | Ян Бінчынскі[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0082761 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ежы Бінчыцкі (польск.: Jerzy Bińczycki, 6 верасня 1937, Кракаў, Польшча — 2 кастрычніка 1998, там жа) — польскі акцёр тэатра і кіно.
У 1961 годзе Ежы Бінчыцкі скончыў Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу імя Людвіга Сольскага ў Кракаве. З 1961 па 1965 год працаваў у тэатры С. Выспянскага ў Катавіцы. У гэтым тэатры дэбютаваў у спектаклі «Людзі Царства» паводле п’есы амерыканскага пісьменніка Роберта Пена. З 1965 года працаваў акцёрам у кракаўскім Старым тэатры. Сыграў на сцэне гэтага тэатра мноства роляў. Таксама выявіў сябе як рэжысёр. У 1975 годзе стварыў два спектаклі паводле апавяданняў Чэхава.
З 1 ліпеня 1998 года Ежы Бінчыцкі быў на пасадзе дырэктара Старога тэатра.
Памёр ад сардэчнага прыступу 2 кастрычніка 1998 года.
Першую эпізадычную ролю паліцыянта сыграў у 1962 годзе ў польскім кінафільме «Drugi brzeg». У наступныя гады здымаўся ў розных кінастужках, граў невялікія ролі. У 1975 годзе сыграў адну з важных роляў Багуміла ў фільме «Ночы і дні» польскага рэжысёра Ежы Антчака (адаптацыя рамана Марыі Дамброўскай). За гэтую ролю Ежы Бінчыцкі атрымаў польскія кінематаграфічныя ўзнагароды Дзяржаўная прэмія Польшчы (1976), прэмія на кінафестывалі ў Гданьску (1975), Прэмія «Gwiazda Filmowego Sezonu» (1976) і намінаваўся на Оскар.
У 1981 годзе адыграў галоўную ролю Рафала Вільчура ў меладраме Ежы Гофмана «Знахар», у 1987 годзе — галоўную ролю ў яго фільме «Палата № 6».