Жазэ Марыя Невіш

Жазэ Марыя Невіш
парт.: José Maria Pereira Neves
прэм’ер-міністр Каба-Вердэ[d]
1 лютага 2001 — 22 красавіка 2016
Папярэднік Gualberto do Rosário[d]
Пераемнік Ulisses Correia e Silva[d]
President of Cape Verde[d]
з 9 лістапада 2021
Папярэднік Jorge Carlos Fonseca[d]

Нараджэнне 28 сакавіка 1960(1960-03-28) (64 гады)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жазэ́ Мары́я Перэ́йра Не́віш[1] (парт.: José Maria Pereira Neves), нар. 28 сакавіка 1960, Санта-Катарына, Сант'ягу, Каба-Вердэ) — прэм'ер-міністр Рэспублікі Каба-Вердэ з 1 лютага 2001, пераабраны на новы тэрмін 14 снежня 2006 года, прэзідэнт Афрыканскай партыі незалежнасці Каба-Вердэ (ПАІКВ) з чэрвеня 2000 года, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай Асамблеі Рэспублікі Каба-Вердэ, віцэ-прэзідэнт дэпутацкай групы ПАІКВ у Нацыянальнай Асамблеі. Прафесар Вышэйшага інжынернага інстытута (г. Прая).

Скончыў Вышэйшую школу бізнесу ў Сан-Паўлу (Бразілія).

З 1977 года член саюза Афрыканскай моладзі імя Амілкара Кабрала. з 1980 — член Афрыканскай партыі незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ (са студзеня 1981 года — Афрыканскай партыі незалежнасці Каба-Вердэ);

У 19871988 гадах з’яўляўся каардынатарам праекта рэформы адміністрацыйнай мадэрнізацыі Рэспублікі Каба-Вердэ. У 19881989 гадах — дырэктар Нацыянальнага цэнтра фарміравання грамадскай адміністрацыі. З 1989 года Генеральны сакратар саюза Афрыканскай моладзі імя Амілкара Кабрала;

З чэрвеня 2000 года прэзідэнт Афрыканскай партыі незалежнасці Каба-Вердэ. 1 лютага 2001 года абраны прэм’ер-міністрам Рэспублікі Каба-Вердэ і пераабраны на новы тэрмін 14 студзеня 2006 года.

У кастрычніку 2021 года Жазэ Марыя Невіш перамог на прэзідэнцкіх выбарах у першым туры 17 кастрычніка, як сведчаць першыя вынікі, апублікаваныя на афіцыйным сайце. Атрымаў 51,5 % галасоў, гэта абсалютная большасць, неабходная для выбараў у першым туры, згодна з вынікамі, якія адносяцца да 97 % выбарчых участкаў.

Зноскі