Жан Шарэ (фр.: Jean Charest, ІРА: [ʒɑ̃ ʃɑʀe]; па нараджэнні Джон Джэймс Шарэ, фр. і англ.: John James Charest; 24 чэрвеня 1958, Шэрбрук, Квебек) — канадскі палітык, лідар правячай правінцыяльнай Ліберальнай партыі Квебека. З’яўляецца 29-м і цяперашнім прэм’ер-міністрам правінцыі Квебек. У Нацыянальным сходзе Квебека Шарэ прадстаўляе акругу Шэрбрук (рэгіён Эстры) з 1998.
Жан Шарэ з’яўляецца юрыстам па прафесіі. Ён скончыў Шэрбрукскі ўніверсітэт.