Жонас Гансалвіс Алівейра

Футбол
Жонас
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жонас Гансалвіс Алівейра
Мянушкі Mestre Jonas, Shownas, Golnas, Jonas Minhoca
Нарадзіўся 1 красавіка 1984(1984-04-01)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 181 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2003—2004 Бразілія Гуарані (Кампінас)
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Бразілія Гуарані (Кампінас) 25 (12)
2006—2007 Бразілія Сантус 20 (12)
2007—2010 Бразілія Грэміу 146 (75)
2008   Бразілія Партугеза Дэспортус 28 (10)
2011—2014 Іспанія Валенсія 113 (36)
2014—2019 Партугалія Бенфіка 132 (110)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2016 Бразілія Бразілія 12 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 ліпеня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 верасня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жо́нас Брако́лі Ганса́лвіс Аліве́йра[3] (парт.: Jonas Brocolli Gonçalves Oliveira; нар. 1 красавіка 1984, Бебедору, штат Сан-Паўлу, Бразілія) — былы бразільскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2011—2016).

Выступы ў Бразіліі

[правіць | правіць зыходнік]

Жонас пачаў прафесійную кар’еру ва ўзросце 20 гадоў у клубе «Гуарані», чыім выхаванцам ён з’яўляўся, у 2005 годзе. На той момант ён з’яўляўся студэнтам і вучыўся на фармаколага.

2 студзеня 2006 года Жонас перайшоў у «Сантус» у якасці рэзервовага іграка на маючы адбыцца сезон. У пяці гульнях Лігі Паўлісты ён здолеў вызначыцца чатырма забітымі галамі і ў выніку стаў пераможцам чэмпіянату штата, аднак у канцы сезона Жонас атрымаў траўму, у выніку якой быў вымушаны прапусціць палову сезона.

12 верасня 2007 года Жонас падпісаў кантракт з «Грэміу». Ужо праз 4 дні ён дэбютаваў за «трохкаляровых» у Грэ-Нал, выйшаўшы на замену замеcт Лусіяну Фансекі. Да канца года Жонас стаў цвёрдым іграком асновы клуба. Чэмпіянат Бразіліі 2009 скончыўся для Жонаса амаль за 2 месяцы да яго афіцыйнага заканчэння, гэта значыць 10 кастрычніка ён падвярнуў ногу ў гульні супраць «Карынтыянса» і з моцным болем быў вымушаны пакінуць поле. Нягледзячы на гэта, Жонас з 24 галамі стаў лепшым бамбардзірам клуба ў сезоне (з улікам галоў ва ўсіх турнірах). Сезон 2010 стаў лепшым у кар’еры футбаліста. Ён, нарэшце, прывёў свой клуб да перамогі ў Лізе Гаушу, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру.

24 студзеня 2011 года перайшоў у «Валенсію» за 1,25 мільён еўра[4]. У матчы супраць леверкузенскага «Баера» забіў гол на 10,5 секундзе першага тайма, тым самым заняўшы другое месца ў спісе самых хуткіх галеадораў Лігі чэмпіёнаў пасля Роя Макая.

У верасні 2014 года, пакінуўшы «Валенсію», падпісаў кантракт з «Бенфікай». У ліпені 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2001 года час ад часу Жонас атрымлівае запрашэнне ў склад зборнай Бразіліі.

«Сантус»:

«Грэміу»:

«Бенфіка»:

Зноскі

  1. Jonas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jonás Gonçalves Oliveira // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. «Dirigente do Valencia: Jonas será um novo Nilmar». Click RBS.