Жытомірская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Житомирська область | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у |
|
||||
Уключае | 4 раёны | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Жытомір | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Бярдзічаў, Корасцень | ||||
Дата ўтварэння | 22 верасня 1937 | ||||
Кіраўнік | Віталь Бунечка[d] | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва (2006) |
1,33 млн. (15-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 44,59 чал./км² | ||||
Плошча |
29,9 тыс. (5-е месца) |
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-18 | ||||
Тэлефонны код | +38 041 | ||||
Інтэрнэт-дамен | zhitomir.ua; zt.ua | ||||
Код аўтам. нумароў | AM | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Жытомірская вобласць (укр.: Житомирська область) — вобласць на паўночным захадзе Украіны.
Адміністрацыйны цэнтр Жытомірскай вобласці — горад Жытомір.
Колькасць адміністрацыйных адзінак і населеных пунктаў вобласці:
Мясцовае самакіраванне ў вобласці ажыццяўляе Жытомірскі абласны савет, выканаўчую ўладу — абласная дзяржаўная адміністрацыя. Кіраўніком вобласці (губернатарам) з’яўляецца старшыня аблдзяржадміністрацыі, які назначаецца Прэзідэнтам Украіны.
На ўсходзе мяжуе з Кіеўскай вобласцю, на поўдні — з Вінніцкай вобласцю, на захадзе — з Хмяльніцкай і Ровенскай абласцямі Украіны. На поўначы мяжуе з Беларуссю.
Працягласць вобласці з захада на ўсход 170 км, з поўначы на поўдзень — 230 км.
Паўночная частка вобласці размяшчаецца ў зоне лісцяных лясоў. Поўдзень — у зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынентальны з вільготным цёплым летам і мяккай воблачнай зімой. Сярэдняя тэмпература студзеня −5,5 °C, ліпеня +18,5 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 753 мм.
Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну з агульным зніжэннем у поўночным і паўночна-ўсходнім кірунку. Большая частка вобласці (паўднёвая і паўднёва-заходняя) ляжыць у межах Прыдняпроўскага і Валына-Падольскага ўзвышшаў. Паўночна-ўсходнюю частку займае Палеская нізіна.
Глебы: на поўначы — дзярнова-падзолістыя, на поўдні — чарназёмы звычайныя.
На тэрыторыі вобласці ёсць паклады будаўнічых пяскоў, пірафілітавых сланцаў, керамічных глінаў і шэрагу іншых відаў мінеральнай будаўнічай сыравіны. Таксама прысутнічаюць рэдказямельныя элементы — ванадый, скандый, гафній, торый, якія карыстаюцца значным попытам на светавым рынку.
Перспектыўным з’яўляецца радовішча мармуру, які мае малюнак надзвычайнай красы, добра палюецца.
У вобласці здабываецца каляровы напаўкаштоўны камень — берыл, а таксама тапаз, кварц.
Па тэрыторыі вобласці цячэ 221 рэчка агульнай даўжынёй 5366 км. Усе рэкі належаць да басейна Дняпра. Найвялікшыя рэкі паводле даўжыні ў межах вобласці — Цецераў — 247 км, Случ (прыток Гарыні) — 194 км, Ірпень — 174 км, Ірша — 136 км. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца даволі шмат вялікіх азёраў. Найбуйнейшыя — Чорнае, Азэранскае, Дужае, Дзядовае, Прыбылавецкае — размешчаныя ў басейне ракі Убарць.
Засяленне вобласці пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту.
У V—VII стагоддзях тэрыторыя вобласці была заселеная даўнімі ўсходнеславянскімі плямёнамі: поўнач — драўлянамі, цэнтральная частка і поўдзень — палянамі.
У раннефеадальны перыяд (XI — пачатак XII стагоддзяў) сучасная тэрыторыя Жытомірскай вобласці ўваходзіла ў склад старадаўняй усходнеславянскай дзяржавы — Кіеўскай Русі.
У першай палове XIII стагоддзя Жытоміршчына пацярпела ад татара-мангольскага нашэсця.
У 1350—1360 гадах усходняя частка вобласці ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XIV—XVI стагоддзях большая частка тэрыторыі вобласці ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваяводства.
Пасля Люблінскай уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай на тэрыторыі вобласці пашырыўся сялянскі вызваленчы рух, прайшло паўстанне пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, вяліся ваенныя дзеянні Казацка-сялянскай вайны.
Пасля далучэння тэрыторыі сучаснай вобласці да Расійскай імперыі ў канцы XVIII стагоддзя была ўтвораная Валынская губерня, у 1804 годзе яе цэнтрам зрабіўся Жытомір.
Жытомірская вобласць была ўтвораная 22 верасня 1937 года ў межах УССР.
У складзе вобласці 23 адміністрацыйныя раёны, 11 гарадоў, з якіх 5 — абласнога значэння, 43 пасёлкі гарадскога тыпу, 1588 вёсак.