Зайцападобныя

Зайцападобныя

Заяц-русак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lagomorpha Brandt, 1855

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180105
NCBI  9975
EOL  1686
FW  42151

Зайцападобныя (Lagomorpha) — атрад млекакормячых.

Даўжыня цела 12-51 см (і больш). Пярэднія канечнасці 5-пальцавыя, заднія 4-пальцавыя; падэшвы пакрытыя валасамі.

У самастойны атрад былі выдзелены толькі ў сяр. ХХ ст.; да гэтага іх лічылі падатрадам грызуноў, ад якіх яны прынцыпова адрозніваюцца наяўнасцю двух пар разцоў у верхняй сківіцы (пярэднія буйныя, долатападобныя; ззаду, непасрэдна за імі, размяшчаецца пара больш дробных разцоў, круглявых або авальных у сячэнні); маюцца таксама істотныя адрозненні ў будове ўнутраных органаў. Разцы растуць пастаянна на працягу ўсяго жыцця жывёлы; эмаль на іх пярэдняй паверхні значна таўшчэйшая, чым на задняй, таму зубы сціраюцца нераўнамерна і рэжучы край заўсёды востры. Іклы адсутнічаюць, паміж разцамі і шчочнымі зубамі вялікі прамежак.

Выключна расліннаедныя.

Паходзяць, відаць, ад прымітыўных насякомаедных у канцы крэйдавага перыяду. Найбольш старажытныя знаходкі — у адкладах верхняга палеацэна. У атрадзе 2 сучасных сямействы, якія моцна адрозніваюцца па памерах і вонкавым выглядзе — пішчухавыя і зайцавыя.

Пашыраны ўсесветна, акрамя Антарктыды, поўдня Паўднёвай Амерыкі, Мадагаскара і шэрагу іншых астравоў. Зайцавыя паспяхова акліматызаваны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі і на некаторых акіянічных астравах. Засяляюць розныя ландшафты — ад арктычных тундраў да трапічных лясоў і пустыняў; у горы паднімаюцца да альпійскага і субальпійскага паясоў.