Заха Хадзід

Заха Хадзід
Zaha Hadid DBE
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1950(1950-10-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 2016(2016-03-31)[5][6][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Бацька Mohammed Ali Haded[d]
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Лондан, Берлін, Інсбрук, Капенгаген, Сарагоса, Рым, Баку
Архітэктурны стыль постмадэрнізм
Найважнейшыя пабудовы Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя, Цэнтр водных відаў спорту, Гандлёвы комплекс "Galaxy SOHO"
Узнагароды
zaha-hadid.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заха Хадзід (араб. زها حديد‎‎, англ.: Zaha Mohammad Hadid; 31 кастрычніка 1950, Багдад, Ірак — 31 сакавіка 2016) — брытанскі архітэктар і дызайнер арабскага паходжання, прадстаўніца дэканструктывізму. У 2004 годзе стала першай жанчынай-архітэктарам, якая атрымала Прытцкераўскую прэмію. Дама-Камандор ордэну Брытанскай імперыі.

Заха Хадзід нарадзілася ў 1950 годзе ў Багдадзе, Ірак. З 1972 па 1977 гг. вучылася ў Архітэктурнай асацыяцыі ў Лондане. Пачала кар’еру у бюро ОМА вядомага галандскага архітэктара і тэарэтыка дэканструктывізму Рэма Колхаса. у 1980 годзе Заха Хадзід заснавала уласную архітэктурную фірму Zaha Hadid Architects.

На працягу 1980-х выкладае ў асацыяцыі Архітэктуры і іншых прэстыжных установах. Кіруе кафедрай Кэндзо Тангэ ў Вышэйшай Школе Дызайну пры Гарвардскім універсітэце, кафедрай Салівэна ў Школе Архітэктуры пры Ілінойскім універсітэце ў Чыкага. Выкладае як запрошаны прафесар ва Універсітэце Выяўленчых Мастацтваў Гамбурга (HFBK Hamburg), Кнолтанаўскай Школе Архітэктуры ва Універсітэце штата Агая, у Калумбійскім універсітэце і ў Ельскай Школе Архітэктуры. З 2000-х гадоў выкладае як запрошаны прафесар ва Універсітэце Прыкладных Мастацтваў (горад Вена), на майстар-класах «Vertical-Studio».

З’яўляецца ганаровым членам Амерыканскай Акадэміі Мастацтваў і Архітэктуры, членам Амерыканскага Інстытута Архітэктуры. Была членам апякунскага савету Фонду Архітэктуры (Вялікабрытанія). На дадзены момант з’яўляецца прафесарам Венскага Універсітэту Прыкладных Мастацтваў (Аўстрыя).[9]

У фірме Zaha Hadid Architects працуе больш за 350 чалавек. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лондане.

Рэалізаваныя праекты

[правіць | правіць зыходнік]
Пажарная станцыя кампаніі Vitra, Вайль-ам-Райн, Германія
Мост-павільён, Сарагоса, Іспанія
Бібліятэка і навуковы цэнтр Венскага Эканамічнага універсітэту
  • Акадэмія Эвелін Грэйс (2006—2010), Лондан, Вялікабрытанія
  • Галерэя Roca London (2009—2011), Лондан, Вялікабрытанія
  • Цэнтр Гейдара Аліева (2007—2012), Баку, Азербайджан
  • Мастацкі музей Элі і Эдыт Броўд (2010—2012), Іст-Лэнсінг, Мічыган, ЗША
  • Бібліятэка і навуковы цэнтр Венскага Эканамічнага універсітэту, Вена, Аўстрыя
  • Innovation Tower (2013), Ганконг
  • Dongdaemun Design Plaza (2008—2014), Сеул, Паўднёвая Карэя

У 2010 годзе Хадзід атрымала прапанову спраектаваць новы будынак Цэнтральнага Банку Ірака. Пагадненне было урачыста падпісана 2 студзеня 2012 года ў Лондане.[10] Гэта будзе першы праект Хадзід у яе роднай краіне.[11] У 2008 годзе праект Хадзід быў названы лепшым для філіялу музея Гугенхайма ў Вільнюсе.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Zaha HadidOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. http://www.nytimes.com/2016/04/01/arts/design/zaha-hadid-architect-dies.html Праверана 31 сакавіка 2016.
  4. Artnet — 1998.
  5. Architect Dame Zaha Hadid dies after heart attack
  6. Zaha Hadid, Groundbreaking Architect, Dies at 65 Праверана 31 сакавіка 2016.
  7. http://www.bbc.com/news/entertainment-arts-35936768
  8. http://nyti.ms/22S2VgZ Праверана 31 сакавіка 2016.
  9. Architekturentwurf 1 Studio Hadid Архівавана 23 сакавіка 2015. (ням.)
  10. "Zaha Hadid Architects and Central Bank of Iraq Sign Agreement for New Headquarters". 12 February 2012. (англ.)
  11. Nayeri, Farah (27 August 2010). "Zaha Hadid to Design New Iraqi Central Bank After June Attack". Bloomberg L.P. (англ.)