Захар Васілевіч Шыбека

Захар Васілевіч Шыбека
Дата нараджэння 30 ліпеня 1948(1948-07-30)[1] (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заха́р Васілевіч Шыбека (нар. 30 ліпеня 1948, в. Асінаўка, Беліцкі сельсавет, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар.

У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінска ў канцы XIX — пачатку XX ст. (90-я гг. XIX ст. − 1914 г.)», у 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2003 годзе атрымаў званне прафесара.

Працаваў настаўнікам гісторыі (1972—1974), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР (1974—1991), загадчыкам аддзела беларусазнаўства Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (1991—1998). У 1999 — дырэктар Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі.

З 2000 да 2012 года працаваў прафесарам кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. З верасня 2001 па верасень 2002 па сумяшчальніцтве выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

У чэрвені 2012 года з’ехаў на сталае жыццё ў Ізраіль[4].

Сфера навуковых цікавасцяў

[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе Мінск 2-й паловы ХІХ — пачатка ХХ ст., гарады Беларусі 1861—1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ ст.

Мае больш за 200 навуковых публікацый.

Праца па гісторыі Беларусі ХІХ-ХХ ст. адзначана прэміяй польскага часопіса «Przegląd Wschodni» за 2001 год і прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра за 2003 год.

Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускага гістарычнага таварыства.

Вокладка кнігі «Нарыс гісторыі Беларусі. 1795—2002.»
  1. Минск в конце ХІХ — начале ХХ в. Очерк социально-экономического развития. Мн., 1985. С.136.
  2. Мінск. Старонкi жыцця дарэвалюцыйнага горада. 2-е выданне. Мн., 1994. С.341. У суаўтарстве з С.Шыбека.
  3. Гарады Беларусі (60-я гады ХIХ-пачатак ХХ стагоддзяў). Мн., 1997. С.320.
  4. Historia Białorusi. 1795—2000. Lublin, 2002. S.571.
  5. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795—2002. Мінск, 2003. С.490.
  6. Dějiny Běloruska. Praha, 2006 (на чэшскай мове, у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). С.400
  7. Минскъ сто гадоў таму. Мінск, 2007. С.304.
  8. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009. С.372.
  1. Сацыяльнае размежаванне беларусаў у канцы ХIХ ст. // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя грамадскіх навук. 1991. № 6. С.65-72.
  2. Bialorus pomiedzy carsko-rosyjska kolonizacja i narodowo-gospodarcza konsolidacja // Materialy Instytutu Europy Srodkowo-Wschodniej. T.1. Lublin, 1992. С.29-32.
  3. Этапы навукова-асветнай дзейнасці беларусаў у новы час (ХIХ-ХХ стст.) // Беларусіка=Albaruthenica. Кн. I. Мн.,1993. (Матэрыялы Міжнароднага кангрэса беларусістаў). С. 57-64.
  4. Спроба вызначэння структуры i эвалюцыі нацыянальнай самасвядомасці беларусаў // Беларусіка=Albaruthenica. Кн. 2. Мн.,1993. (Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыи). С. 37-41.
  5. Цяга зямлі. Беларускае сялянства ў рэвалюцыі 1905 −1907 гг. // Запісы Інстытута беларусаведы. Т. 9. Ляймен. (Германія). 1993.
  6. Беларусазнаўства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.1. Мн.,1993. С. 346—348.
  7. Буржуазія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.2. Мн.,1994. С. 135—138.
  8. Беларускія i яўрэйскія грамады мястэчкаў Беларусі ў працэсе горадаўтварэння (1861—1904) // Беларусика-Albaruthenica. Кн.4. Мн.,1995.
  9. Гісторыя беларусаў як чыннік іх нацыянальнай самасвядомасці // Грамадзянская супольнасць i праблемы нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі ў Беларусі. Матэрыялы навукова-практычнага семінара (Мінск, 30-31 мая 1996 года). Брэст, 1996. С.14-20.
  10. Горад — асяродак міжэтнічнага i міжкультурнага ўзаемадзеяння ў Беларусі (па матэрыялах перапісу насельніцтва 1897 г.) // Беларусіка=Albaruthenika. Кн.6. Ч.1. Мн., 1997. С. 65-74.
  11. Слова пра Iнбелкульт // Кантакты i дыялогі. 1997. N 2. С.
  12. Мінск у жыцці Мітрафана Доўнар-Запольскага // Палессе. 1997. N 3.С.105-107.
  13. Iдэя славянскай салідарнасці ў палітычным жыцці Беларусі 1905—1921 гг.// Кантакты i дыялогі.1998. N 7-8. С.29-44.
  14. Адам Міцкевіч i беларуская гісторыка-культурная традыцыя // Беларусіка-Albaruthenica. Кн. 11. Мн., 1998. (Матэрыялы міжнароданай навуковай канферэнцыі «Адам Міцкевіч i нацыянальныя культуры»). С.187-190.
  15. Семантыка беларускай гарадской традыцыі (пераемнасць i перарыўнасць у ХIХ-ХХ стагоддзях) // Шуфляда. Часопіс найноўшай гісторыі. 1999. N 1. С.7-24.
  16. Slayic solidarity as a political concept in Belarus in 1905—1921 //Contacts and dialogues. Belarusian culturalogical information analitical bulletin. 1-2. 2000. S.13-32.
  17. Палітыка русіфікацыі Беларусі праз праваслаўе ў 1863—1905 гадах // Churches — States — Nations in the enlightenment and in the nineteenth century. Part 4. Lublin 2000. S.203-209.
  18. La formation de l`identite nationale bielorusse au XIX siele (theses de discussion) // Les Frontieres et l`espae nationalen Europe du Centre-Est. Exemples de quatre paus: Bielorussie, Lituanie, Pologne et Ukraine. Lublin 2000. S. 120—126.
  19. Die Nordwestprovinzen im Russischen Reich (1795—1917) // Handbuch der Geschichte Weissrusslands. Gottingen 2001. S. 119—134.
  20. Das «alte» Minsk — vom zarischen Gouvernementszentrum zur sowjetischen Hauptstadt // Handbuch der Geschichte Weissrusslands. Gottingen 2001. S. 308—318.
  21. Беларускі горад на скрыжалях нацыянальнай гісторыі // Народныя традыцыі і нацыянальная культура. Матэрыялы рэспубліканскайнавукова-практычнай канферэнцыі. Кніга 1. Мн.,2001. С.15-19.
  22. Перапіс домаўладальнікаў 1910 г. (краязнаўчы аналіз) // «Спадчына». 2001. № 3 (у сааўтарстве з Наталляй Марцынкевич). С. 91-114.
  23. Городская цивилизация: Белорусский шлях // Европа. Журнал Польского института международных дел. 2002. № 1. С.179-183.
  24. Няскончаная вайна // Спадчына. 2002. № 1. С. 77-86.
  25. Сіла і Слова ў гісторыі рэфармацыйнага руху ў Беларусі // Рэфармацыя і залаты век Беларусі. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі. Мінск, 1 чэрвеня 2002 г. Мн., 2002. С.81-85.
  26. Пачатак рэвалюцыі. Развіццё сялянскага руху ў студзені-верасні 1905 г. Гісторыя сялянства Беларусі. Т.2. Мінск, 2002. С. 297—310.
  27. Сялянскі рух у перыяд найвышэйшага ўздыму рэвалюцыі // Там жа. С. 310—324.
  28. Сялянскі рух у перыяд адступлення рэвалюцыі // Там жа. С. 324—345.
  29. Вынікі сялянскага руху ў перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг. // Там жа. С.364-371.
  30. Граф з піўной этыкеткі, або Пераўтваральнік Менска // Спадчына.2002. № 4. С.10-21.
  31. Właścicele ziemscy i chłopi Białorusi. Niezrealisowana myśl konsolidacji narodu w latach 1790—1918 // Przegląd Wschodni 2003. Tom YIII. Zeszyt 3 (31). S.665—675.
  32. Некаторыя вынікі вывучэння гісторыі Мінска (гістарыяграфічны агляд) // Материалы международной научно-практической конференции «Современные стратегии развития мегаполисов и крупных городов», состоявшейся 9—10 октября 2003 г. в г. Минске. Минск, 2003. С. 338—346.
  33. Гарадское самакіраванне ў Беларусі царскага перыяду ў сувязі з трансфармацыяй магдэбургскага права (мадэль Мінска) // Міаsta i mieszczaństwo w Europie środkowowschodniej do połowy XIX wieku. Toruń, 2003. S. 123—131
  34. Праблемы тэрміналогіі эканамічнай гісторыі Беларусі 19-пачатку 20 ст. // Гістарычны альманах. 2003. Том 9. С. 14-18.
  35. Ремесленики Витебска глазами Марка Шагала // Шагаловский международный ежегодник, 2003. Витебск, 2004. С.41-46.
  36. Новая и новейшая история Беларуси: важнейшие события и основные тенденции // Русский вопрос. 2004, № 2. (Прага).
  37. Станаўленне рыначных формаў арэнды зямлі ў дасавецкім Мінску // Стратегическое планирование и управление развитием городов. Материалы международной научно-практической конференции, состоявшейся 7-8 октября 2004 года. Мн., 2004. С.184-189.
  38. Абагульняючыя версіі гісторыі Беларусі // Гістарычны альманах. Т.10. Гродна. 2004. С.5-10.
  39. Беларусь на маршрутах мадэрнасці. ХІХ-ХХ стст. // Беларусь у ХХ стагоддзі. Выпуск 3. Мн., 2004. С.275-277.
  40. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі. // Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый. Мн., 2005. С. 301—335.

Рэцэнзіі на працы і літаратура пра аўтара

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кніга II. Мінск, 2001. С. 244.
  2. Рэцэнзія на кнігу «Гарады Беларусі (60-я гады ХІХ — пачатак ХХ стагоддзяў)» — Guido Hausman, Koeln, «Jahrbucher fuer Geschichte Osteuropas». Band 48/2000. S. 450—451.

Зноскі

  1. National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 1 чэрвеня 2023.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 25 сакавіка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Беларускі гісторык Захар Шыбека з’ехаў жыць у Ізраіль Архівавана 1 верасня 2012.
  5. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100