Калумбія | |||
---|---|---|---|
ісп.: Selección de fútbol de Colombia | |||
Мянушкі | (ісп.: «Los Cafeteros») | ||
Канфедэрацыя | КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка) | ||
Федэрацыя | Калумбійская федэрацыя футбола | ||
Галоўны трэнер | |||
Капітан | Jhon Viáfara[d] | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Карлас Вальдэрама (111) | ||
Найлепшы бамбардзір | Радамель Фалькаа (34) | ||
Хатні стадыён | Метрапалітана Раберта Мелендэс | ||
Код ФІФА | COL | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 16 (7 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 3 (ліпень — жнівень 2013, верасень 2014 — сакавік 2015, чэрвень — жнівень 2016) | ||
Найніжэйшы | 54 (чэрвень 2011) | ||
Рэйтынг Эла | |||
Дзеючы | 9 (7 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 3 (чэрвень 2016) | ||
Найніжэйшы | 93 (жнівень 1965) | ||
Першая гульня | |||
Мексіка 3:1 Калумбія (Панама, Панама; 10 лютага 1938) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Бахрэйн 0:6 Калумбія (Эр-Рыфа, Бахрэйн; 26 сакавіка 2015) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Бразілія 9:0 Калумбія (Ліма, Перу; 24 сакавіка 1957) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 6 (Упершыню 1962) | ||
Найлепшы вынік | Чвэрцьфінал (2014) | ||
Кубак Амерыкі | |||
Колькасць удзелаў | 23 (Упершыню 1945) | ||
Найлепшы вынік | Чэмпіён (2001) | ||
Залаты кубак КАНКАКАФ | |||
Колькасць удзелаў | 3 (Упершыню 2000) | ||
Найлепшы вынік | 2 месца (2000) | ||
Кубак канфедэрацый | |||
Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2003) | ||
Найлепшы вынік | 4 месца (2003) |
Зборная Калумбіі па футболе прадстаўляе Калумбію на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1938 года. Каманда кантралюецца Калумбійскай федэрацыяй футбола (ФКФ)[A], якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. Асноўную частку хатніх матчаў зборная, якая мае мянушку «Los Cafeteros» з-за вытворчасці кавы ў краіне, гуляе на стадыёне Метрапалітана Раберта Мелендэс ў Баранкільі, чацвёртым горадзе краіны па колькасці насельніцтва.
У 1945 годзе каманда ўпершыню ўдзельнічала ў чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі, але ў 1950-х гадах была выключана з ФІФА і не дапушчана да чэмпіянату свету 1954 года з-за супярэчлівай эпохі Эльдарада. Упершыню ўдзельнічала ў кваліфікацыі да сусветнага першынства ў 1958 годзе, а ў 1962 годзе дэбютавала ў фінальнай частцы, адзначыўшыся адзіным «алімпійскім голам» у гісторыі чэмпіянату (у матчы супраць СССР). Пасля гэтага не праходзіла кваліфікацыю да найбуйнейшага чэмпіянату ў свеце да 1990 года, але ў 1975 годзе дайшла да фіналу першага Кубка Амерыкі.
З сярэдзіны 1980-х гадоў футбол стаў сімвалам барацьбы з адмоўнай рэпутацыяй краіны. Гэта надало яму папулярнасць і зрабіла нацыянальную зборную сімвалам нацыяналізму і гонару, а яе фанатаў вядомымі сваёй гарачынёй. 1990-я гады традыцыйна лічацца залатой эпохай зборнай у складзе якой гулялі знакамітыя Карлас Вальдэрама і Фаўстына Аспрылья. У 1990 годзе Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету, пасля чаго таксама трапляла ў фінальныя стадыі ў 1994 і 1998 гадах, а ў 1993 і 1995 гадах займала трэція месцы ў Кубку Амерыкі. У 2001 годзе каманда здабыла свой адзіны буйны тытул, выйграўшы хатні Кубак Амерыкі, не прайграўшы ніводнага матча і не прапусціўшы ніводнага гола.
У 2000-х гадах Калумбія не трапляла ў асноўную стадыю чэмпіянатаў свету, пасля чаго каманда, у складзе якой гулялі Хамес Радрыгес і Радамель Фалькаа, упершыню дайшла да чвэрцьфіналу сусветнага першынства, што стала яе найлепшым вынікам, і заняла трэцяе месца на Кубку Амерыкі ў 2016 годзе. Апроч таго, у перыяд з 2013 да 2016 года Калумбія ўздымалася на найвышэйшае ў сваёй гісторыі трэцяе месца ў рэйтынгу ФІФА. Прайшоўшы кваліфікацыю да чэмпіянату свету 2018 года, зборная патрапіла ў асноўную стадыю ў шосты раз у сваёй гісторыі.
Доўгі час футбол у Калумбіі быў ізаляваны ад астатняга свету. Толькі ў 1936 годзе Калумбійская федэрацыя футбола стала членам КАНМЕБОЛ, а першы афіцыйны міжнародны матч зборная Калумбіі правяла праз 2 гады. Упершыню ў міжнародным турніры Калумбія прыняла толькі ў 1945 годзе — выступ на Кубку Амерыкі быў неадназначным: з аднаго боку — было пятае месца з 9 удзельнікаў (апярэдзілі такія каманды, як Балівія, Эквадор, Парагвай і Перу), з другога — выявілася відавочнае адставанне ад прызнаных лідараў — Аргенціны, Бразіліі, Чылі і Уругвая.
У далейшым цікавасць да футбола ў Калумбіі падагравалася ў асноўным наймацнейшай у свеце лігай, створанай у абыход правілаў ФІФА ў канцы 1940-х гадоў. Пра інтарэсы зборнай Калумбіі тады мала хто думаў. У 1962 годзе зборная Калумбіі прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету ў Чылі, і ў далейшым больш дзесяцігоддзя не паказвала сур’ёзных вынікаў.
У 1975 годзе Калумбія дайшла да фіналу арганізаванага Кубка Амерыкі, які прыйшоў на змену чэмпіянатам Паўднёвай Амерыкі. Па суме трох матчаў калумбійцы саступілі легендарнай перуанскай камандзе.
Адлік «залатога перыяду» у гісторыі зборнай Калумбіі можна весці з Кубка Амерыкі 1987 года. Тады «Кафетэрас» занялі трэцяе месца на Кубку Амерыкі. У краіне з’явіўся россып талентаў, якія надоўга сталі лідарамі нацыянальнай зборнай — Карлас Вальдэрама, Леанель Альварэс, Луіс Карлас Перэс, Рэнэ Ігіта, крыху пазней — Віктар Арыстысабаль, Оскар Кордаба, Фарыд Мандрагон, Іван Раміра Кордаба. Значная частка поспехаў зборнай Калумбіі ў канцы 1980-х, 1990-х, і першай паловы 2000-х гадоў звязаная з працай выдатнага трэнера Франсіска Матураны. Менавіта пад яго кіраўніцтвам калумбійцы выхадзілі ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў свету 1990 (1/8 фіналу турніру) і 1994, ён жа прывёў зборную да свайго вышэйшага дасягнення — бліскучай перамозе на хатнім Кубку Амерыкі 2001. У 1994—1998 гадах са зборнай працаваў Эрнан Дарыа Гомес, вывеў яе на чэмпіянат свету ў Францыі. У 2010 годзе ён быў у другі раз прызначаны галоўным трэнерам зборнай Калумбіі. У 2011 годзе зборную ўзначальваў Леанель Альварэс, а з 2012 года галоўным трэнерам каманды з’яўляецца аргенцінскі спецыяліст Хасэ Пекерман, які пасля шаснаццацігадовага перапынку вывеў Калумбію на чэмпіянат свету 2014 у Бразіліі, дзе яна дабілася свайго найбольшага дасягнення — выхаду ў чвэрцьфінал, у якім саступіла гаспадарам турніра бразільцам з лікам 2:1.
Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.
Статыстыка прыведзена станам на 1 чэрвеня 2018 года пасля матча супраць Егіпта.
Чэмпіянат свету | Найлепшы бамбардзір (галы) | Галоўны трэнер | Кваліфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | Стадыя | М | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | ||||
1930 | Не з’яўлялася членам ФІФА | |||||||||||||||||
1934 | Не з’яўлялася членам ФІФА | |||||||||||||||||
1938 | Не прымала ўдзел[чс 1] | |||||||||||||||||
1950 | Не прымала ўдзел | |||||||||||||||||
1954 | Адхілена[чс 2] | |||||||||||||||||
1958 | Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 0 | 1 | 3 | 3 | 8 | |||||||||||
1962 | Групавы раўнд (топ-16) | 14-е / 16 | 3 | 0 | 1 | 2 | 5 | 11 |
5 гульцоў (1):
|
Адольфа Педэрнера | 2 | 1 | 1 | 0 | 2 | 1 | ||
1966 | Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 1 | 0 | 3 | 4 | 10 | |||||||||||
1970 | Не прайшла кваліфікацыю | 6 | 1 | 1 | 4 | 7 | 12 | |||||||||||
1974 | Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 1 | 3 | 0 | 3 | 2 | |||||||||||
1978 | Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 0 | 2 | 2 | 1 | 8 | |||||||||||
1982 | Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 0 | 2 | 2 | 4 | 7 | |||||||||||
1986 | Не прайшла кваліфікацыю | 8 | 3 | 2 | 3 | 8 | 10 | |||||||||||
1990 | 1/8 фіналу | 14-е / 24 | 4 | 1 | 1 | 2 | 4 | 4 | Бернарда Рэдын (2) | Франсіска Матурана | 6 | 3 | 2 | 1 | 6 | 3 | ||
1994 | Групавы раўнд (топ-24) | 19-е / 24 | 3 | 1 | 0 | 2 | 4 | 5 | Адольфа Валенсія (2) | Франсіска Матурана | 6 | 4 | 2 | 0 | 13 | 2 | ||
1998 | Групавы раўнд (топ-32) | 21-е / 32 | 3 | 1 | 0 | 2 | 1 | 3 | Лейдэр Прэсьяда (1) | Эрнан Дарыа Гомес | 16 | 8 | 4 | 4 | 23 | 15 | ||
2002 | Не прайшла кваліфікацыю | 18 | 7 | 6 | 5 | 20 | 15 | |||||||||||
2006 | Не прайшла кваліфікацыю | 18 | 6 | 6 | 6 | 24 | 16 | |||||||||||
2010 | Не прайшла кваліфікацыю | 18 | 6 | 5 | 7 | 14 | 18 | |||||||||||
2014 | Чвэрцьфінал | 5-е / 32 | 5 | 4 | 0 | 1 | 12 | 4 | Хамес Радрыгес (6) | Хасэ Пекерман | 16 | 9 | 3 | 4 | 27 | 13 | ||
2018 | 1/8 фіналу | 9-е / 32 | 4 | 2 | 1 | 1 | 6 | 3 | Еры Міна (3) | Хасэ Пекерман | 18 | 7 | 6 | 5 | 21 | 19 | ||
2022 | ||||||||||||||||||
2026 | ||||||||||||||||||
Усяго | Чвэрцьфінал (1) | 6/21 | 22 | 9 | 3 | 10 | 32 | 30 | Хамес Радрыгес (6) | 152 | 57 | 46 | 49 | 180 | 159 |
Год | Стадыя | М | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | Найлепшы бамбардзір (галы) | Галоўны трэнер | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі | |||||||||||
1916 | Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ | ||||||||||
1917 | Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ | ||||||||||
1919 | Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ | ||||||||||
1920 | Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ | ||||||||||
1921 | Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ | ||||||||||
1922 | Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ | ||||||||||
1923 | Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ | ||||||||||
1924 | Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ | ||||||||||
1925 | Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ | ||||||||||
1926 | Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ | ||||||||||
1927 | Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ | ||||||||||
1929 | Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ | ||||||||||
1935 | Не з’яўлялася членам КАНМЕБОЛ | ||||||||||
1937 | Знялася | ||||||||||
1939 | Знялася | ||||||||||
1941 | Знялася | ||||||||||
1942 | Знялася | ||||||||||
1945 | Фінальны раўнд (топ-7) | 5-е / 7 | 6 | 1 | 1 | 4 | 7 | 25 |
3 гульцы (2):
|
Раберта Мелендэс | |
1946 | Знялася | ||||||||||
1947 | Фінальны раўнд (топ-8) | 8-е / 8 | 7 | 0 | 2 | 5 | 2 | 19 |
2 гульцы (1):
|
Ліна Таёлі | |
1949 | Фінальны раўнд (топ-8) | 8-е / 8 | 7 | 0 | 2 | 5 | 4 | 23 |
4 гульцы (1):
|
Фрыдрых Доненфельд | |
1953 | Знялася | ||||||||||
1955 | Знялася | ||||||||||
1956 | Знялася | ||||||||||
1957 | Фінальны раўнд (топ-7) | 5-е / 7 | 6 | 2 | 0 | 4 | 10 | 25 |
2 гульцы (3):
|
Педра Лопес | |
1959 | Знялася | ||||||||||
1959 | Знялася | ||||||||||
1963 | Фінальны раўнд (топ-7) | 7-е / 7 | 6 | 0 | 1 | 5 | 10 | 19 |
4 гульцы (2):
|
Габрыэль Ачоа Урыбэ | |
1967 | Знялася | ||||||||||
Усяго | Топ-7 (3) | 5/16 | 32 | 3 | 6 | 23 | 33 | 111 | |||
Кубак Амерыкі | |||||||||||
1975 | Фінал | 2-е / 10 | 9 | 6 | 0 | 3 | 11 | 5 | Эрнеста Дыяс (4) | Эфраін Санчэс | |
1979 | Групавы раўнд (топ-10) | 5-е / 10 | 4 | 2 | 1 | 1 | 5 | 2 |
5 гульцоў (1):
|
Благое Відніч | |
1983 | Групавы раўнд (топ-10) | 7-е / 10 | 4 | 1 | 2 | 1 | 5 | 5 | Алекс Вальдэрама (2) | Благое Відніч | |
1987 | Паўфінал | 3-е / 10 | 4 | 3 | 0 | 1 | 8 | 3 | Арнольда Ігуаран (4) | Франсіска Матурана | |
1989 | Групавы раўнд (топ-10) | 6-е / 10 | 4 | 1 | 2 | 1 | 5 | 4 | Арнольда Ігуаран (3) | Франсіска Матурана | |
1991 | Паўфінал | 4-е / 10 | 7 | 2 | 2 | 3 | 5 | 6 | Антоні дэ Авіла (3) | Луіс Аўгуста Гарсія | |
1993 | Паўфінал | 3-е / 12 | 6 | 3 | 2 | 1 | 6 | 4 | Адольфа Валенсія (2) | Франсіска Матурана | |
1995 | Паўфінал | 3-е / 12 | 6 | 3 | 1 | 2 | 7 | 8 | Фрэдзі Рынкон (3) | Эрнан Дарыа Гомес | |
1997 | Чвэрцьфінал | 8-е / 12 | 4 | 1 | 0 | 3 | 6 | 7 | Нейдэр Марантэс (2) | Эрнан Дарыа Гомес | |
1999 | Чвэрцьфінал | 5-е / 12 | 4 | 3 | 0 | 1 | 8 | 4 | Віктар Банілья (2) | Хаўер Альварэс | |
2001 | Фінал | 1-е / 12 | 6 | 6 | 0 | 0 | 11 | 0 | Віктар Арыстысабаль (6) | Франсіска Матурана | |
2004 | Паўфінал | 4-е / 12 | 6 | 3 | 1 | 2 | 7 | 7 |
2 гульцы (2):
|
Рэйнальда Руэда | |
2007 | Групавы раўнд (топ-12) | 9-е / 12 | 3 | 1 | 0 | 2 | 3 | 9 | Хаймэ Кастрыльян (2) | Хорхэ Луіс Пінта | |
2011 | Чвэрцьфінал | 6-е / 12 | 4 | 2 | 1 | 1 | 3 | 2 | Радамель Фалькаа (2) | Эрнан Дарыа Гомес | |
2015 | Чвэрцьфінал | 6-е / 12 | 4 | 1 | 2 | 1 | 1 | 1 | Джэйсан Мурылья (1) | Хасэ Пекерман | |
2016 | Паўфінал | 3-е / 16 | 6 | 3 | 1 | 2 | 7 | 6 |
2 гульцы (2):
|
Хасэ Пекерман | |
2019 | Чвэрцьфінал | 5-е / 12 | 4 | 3 | 1 | 0 | 4 | 0 | Дуван Сапата (2) | Карлуш Кейруш | |
2021 | Паўфінал | 3-е / 10 | 7 | 2 | 3 | 2 | 7 | 7 | Луіс Дыяс (4) | Рэйнальда Руэда | |
2024 | |||||||||||
Усяго | Перамога (1) | 18/18 | 92 | 46 | 19 | 27 | 109 | 80 |