Мянушкі | Eisgenossen (ням.: Лядовая дружына), Крыжакі | ||
Федэрацыя | Швейцарскі хакейны саюз | ||
Трэнер | Шон Сімпсан | ||
Капітан | Маціяс Зегер (АГ-2014) | ||
Больш усіх гульняў | Маціяс Зегер (280) | ||
Бамбардзір | Ёрг Эберле (142) | ||
Першая гульня Вялікабрытанія 3:0 Швейцарыя (Шамані, Францыя; 23 студзеня 1909) | |||
Самая буйная перамога Швейцарыя 23:0 Югаславія (Цюрых, Швейцарыя; 4 лютага 1939) | |||
Самае буйное паражэнне Канада 33:0 Швейцарыя (Шамані, Францыя; 30 студзеня 1924) | |||
| |||
Чэмпіянат свету | |||
Удзел | 60 (Упершыню 1930) | ||
Дасягненні | Срэбра (1935 і 2013) |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Зімовыя Алімпійскія гульні | ||
Бронза | Санкт-Морыц 1928 | |
Бронза | Санкт-Морыц 1948 | |
Чэмпіянаты свету | ||
Бронза | Швейцарыя 1928 | |
Бронза | Францыя/Германія/Аўстрыя 1930 | |
Срэбра | Швейцарыя 1935 | |
Бронза | Вялікабрытанія 1937 | |
Бронза | Швейцарыя 1939 | |
Бронза | Швейцарыя 1948 | |
Бронза | Вялікабрытанія 1950 | |
Бронза | Францыя 1951 | |
Бронза | Швейцарыя 1953 | |
Срэбра | Швецыя/Фінляндыя 2013 | |
Чэмпіянаты Еўропы | ||
Бронза | Швейцарыя 1922 | |
Бронза | Італія 1924 | |
Бронза | Чэхаславакія 1925 | |
Золата | Швейцарыя 1926 | |
Бронза | Германія 1932 |
Збо́рная Швейцарыі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Швейцарыі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 7 месцы[1]. Кіруючы орган — Швейцарскі хакейны саюз; галоўным трэнерам з'яўляецца канадскі спецыяліст Шон Сімпсан.
Сучасны швейцарскі хакей вядомы сваёй моцнай школай брамнікаў, цэлы шэраг галкіпераў нацыянальнай зборнай маюць досвед выступаў за клубы Нацыянальнай хакейнай лігі. Акрамя таго, запатрабаваныя ў НХЛ і палявыя ігракі швейцарскай зборнай.
Самых вялікіх поспехаў швейцарская зборная дамаглася ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі, заваяваўшы золата на хатніх чэмпіянаце Еўропы 1926 года і срэбра на чэмпіянаце свету 1935 года, якія праходзілі ў Давосе. Пасля бронзавага медаля на чэмпіянаце свету 1953 года швейцарская каманда доўгі час не магла атрымаць медалі на чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях, у 1992 і 1998 гадах яна здолела займаць чацвёртае месца.
Сапраўдны прарыў каманда здзейсніла пад кіраўніцтвам канадскага спецыяліста Шона Сімпсана ў 2013 годзе, дзе раптам выйшла ў фінал чэмпіянату свету ў Фінляндыі і Швецыі, спачатку атрымаўшы перамогу ва ўсіх 7 матчаў у групе (адзін з іх — па булітах у зборнай Канады), затым у чвэрцьфінале абыграўшы зборную Чэхіі (2:1), а ў паўфінале — зборную ЗША (3:0). Ні ў адным з 9 матчаў да фіналу швейцарцы не прапусцілі больш за 2 шайбы.
У вырашальным матчы швейцарцы сустрэліся са зборнай Швецыі, якую ўжо абгульвалі на групавым этапе з лікам 3:2. Лік адкрыў швейцарац Раман Ёсі, аднак затым шведы закінулі пяць шайбаў запар і сталі чэмпіёнамі. Швейцарцы ж паўтарылі свой поспех 78-гадовай даўніны, калі ўпершыню здолелі выйграць срэбра чэмпіянату свету. Паводле вынікаў чэмпіянату Раман Ёсі быў прызнаны самым каштоўным гульцом турніру і лепшым абаронцам[2]. Ён жа разам з іншым абаронцам Жульенам Ваклерам ўвайшоў у сімвалічную зборную турніру[3].
Трэба адзначыць, што зборная па розных прычынах абышлася без некалькіх ігракоў НХЛ — брамніка Ёнаса Гілера, абаронцаў Марка Штрайта, Лукі Сбісы, Яніка Вебера, нападніка Дам'ена Брунера.