Зборыў

Горад
Зборыў
укр.: Зборів
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
км²
Вышыня цэнтра
354 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
6600 чалавек (2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3552
Паштовы індэкс
47201
КААТУУ
6122610100
Зборыў на карце Украіны ±
Зборыў (Украіна)
Зборыў
Зборыў (Цярнопальская вобласць)
Зборыў

Зборыў[1] (укр.: Зборів) — горад у Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны, былы раённы цэнтр, цэнтр тэрытарыяльнай грамады.

Адлегласць да чыгуначнай станцыі «Зборыў» — 3 км. Адлегласць да абласнога цэнтра — 37 км, да Львова — 90 км. Праз горад пралягаюць аўтадарогі Львоў — Цярнопаль, Зборыў- Пачаіў, Зборыў — Казава, Зборыў — Памараны.

Першыя пісьмовыя згадкі аб населеным пункце адносяцца да XV ст., хоць цяперашнюю назву тады не выкарыстоўвалі. Паводле падання, у эпоху Галіцка-Валынскай дзяржавы на месцы сучаснага горада было заснавана ў 1166 г. паселішчы («град») Верхастаў. Па адной версіі, мястэчка заснавалі шляхцічы Збароўскія з Вялікапольшчы, па іншай — уладальнікі аднайменнага мястэчка ў Львоўскай зямлі. У 1241 г. Верхастаў разбурылі мангола-татары.

Назва Зборыў вядомая з 1445 г. Паходзіць яна, па адной версіі, ад слоў «сходаў», «збар», «збор» — месца дзе збіраліся выратаваны пасля нападаў ворага жыхары. Па іншай — ад слова «забор» у значэнні «агароджа», «умацаванне» — лагер, гарадзішча. Статус мястэчка Зборыў атрымаў у XVI ст. Тады тут быў невялікі замак. У гістарычных дакументах 1601 г. згадана пра ўрад бургамістра ў горадзе, такім чынам мястэчка мела магдэбургскае права. Ад 1642 г. Зборавам валодалі Сабескія, 1740 г. — Радзівілы, 1760 г. — Бельскія.

У жніўні 1649 г. каля горада адбылася Зборыўская бітва — бітва ўкраінскага казацкага войска на чале з Багданам Хмяльніцкім і яго саюзнікаў пад кіраўніцтвам крымскага хана Іслам-Гірэя III з арміяй Рэчы Паспалітай на чале з каралём Янам II Казімірам.

  • 1996 год — 8600 жыхароў[2].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Мілена Рудніцкая (1892—1976) — украінская грамадска-палітычная дзеячка, журналістка, пісьменніца, піянерка ўкраінскага фемінізму.