Злата Каларыч-Кішур | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1894[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 верасня 1990[1] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Злата Каларыч-Кішур (харв.: Zlata Kolarić-Kišur; нар. 29 кастрычніка 1894, Славанскі-Брод, Аўстра-Венгрыя — 24 верасня 1990, Заграб, Югаславія[2]) — харвацкая пісьменніца.
Нарадзілася 29 кастрычніка 1894 года у Славанскім-Бродзе. З часам з бацькамі пераехала ў Пожэгі. Яна апісала сваё дзяцінства ў кнізе «Мая залатая даліна». З 1919 па 1990 год жыла ў Заграбе. Была замужам за Хінкам Каларычам-Кішурам. Злата Каларыч-Кішур пражыла доўгае жыццё. Яна памерла ў Заграбе 24 верасня 1990 года ва ўзросце 95 гадоў.
Жанчыны-пісьменніцы выдавалі часопіс з мэтай папулярызацыі жаночай літаратуры. Вершы Златы Каларыч-Кішур былі надрукаваны ў выданні dыдавецтва «Пяць стагоддзяў харвацкай літаратуры». Каларыч-Кішур пісала песні, шмат з якіх былі пакладзены на музыку. Таксама пісьменніца рыхтавала творы для радыё. Некаторыя з выкананых твораў: «Няздзейсненыя пажаданні», радыёдрама пра Ватраслава Лісінскага, Радыё Заграб 1954, «Адно маленькае жыццё», радыёспектакль для дзяцей, прэм’ера на Радыё Заграб ў 1966 годзе, «Дзік Уітынгтан і яго кот», прэм’ера на Радыё Заграб ў 1968 годзе і многія іншыя працы. Найбольшае прызнанне яна атрымала за сваю эпатажную драму «вяртанне», якую дэманстравалі ў 1940 годзе на сцэне харвацкага Нацыянальнага тэатра ў Заграбе, рэжысёр Бранка Гавела.