Казімір Свёнтак


Казімір Свёнтак
Герб
Mater Misericordiae
Маці Міласэрнасці
1-ы Кардынал-прэсвітар з тытулам царквы Сан-Джэрарда-Маела
26 лістапада 1994 — 21 ліпеня 2011
Царква Каталіцкая Царква
Пераемнік Рубен Саласар Гомес
1-ы Арцыбіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
13 красавіка 1991 — 14 чэрвеня 2006
Царква Рымска-Каталіцкая Царква
Пераемнік Тадэвуш Кандрусевіч
1-ы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
11 лютага 1999 — 14 чэрвеня 2006
Царква Каталіцкая Царква
Пераемнік Аляксандр Кашкевіч
3-і Апостальскі адміністратар sede vacante і ad nutum Sanctae Sedis Пінскай дыяцэзіі
13 красавіка 1991 — 30 чэрвеня 2011
Царква Рымска-Каталіцкая Царква
Папярэднік Уладзіслаў Яндрушук
Пераемнік Тадэвуш Кандрусевіч

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 21 кастрычніка 1914(1914-10-21)
Смерць 21 ліпеня 2011(2011-07-21)[1] (96 гадоў)
Пахаванне
Прэсвітарская хіратонія 8 красавіка 1939 ад Казіміра Букрабы
Епіскапская хіратонія 21 мая 1991 ад Тадэвуша Кандрусевіча (разам з Уладзіславам Яндрушукам і Эдвардам Кіселем)
Кардынал з 26 лістапада 1994 ад Яна Паўла II

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго Эмінэнцыя Казімір Свёнтак (21 кастрычніка 1914 Валк, Валкаўскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 21 ліпеня 2011, Пінск, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі і польскі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч. У 1994 годзе стаў першым кардыналам у гісторыі незалежнай і суверэннай Беларусі.

Казімір Свёнтак нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 года ў горадзе Валк на мяжы сучасных Латвіі і Эстоніі ў шляхецкай сям’i этнічна польскага паходжання. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я Свёнткаў была ў эвакуацыі, а пасля апынулася на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў Баранавічах, дзе Казімір Свёнтак скончыў гімназію імя Тадэвуша Рэйтана. У 1933 годзе паступіў у Пінскую вышэйшую духоўную семінарыю, у красавіку 1939 быў пасвечаны ў святары i распачаў душпастырскую дзейнасць на пасадзе вікарыя ў Пружанах.

У красавіку 1941 года Казімір Свёнтак быў арыштаваны савецкімі ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы i два месяцы ўтрымліваўся ў турме ў Брэсце. У канцы чэрвеня 1941 года ў выніку нямецкай акупацыі выйшаў з турмы і вярнуўся ў Пружаны. Пасля вайны застаўся з парафіянамі. У снежні 1944 года ён зноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. У 1954 годзе вярнуўся ў Беларусь, з 1 снежня 1954 — пробашч у Пінску. З 13 красавіка 1991 архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі.

30 кастрычніка 1994 года Папа Рымскі Ян Павел II надаў Казіміру Свёнтку сан кардынала. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (1999—2006). 14 чэрвеня 2006 Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне 91-гадовага кардынала Казіміра Свёнтка пра вызваленне ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй. Пры гэтым Свёнтак застаўся апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.

Памёр 21 ліпеня 2011 года. Пахаваны ў крыпце кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску.