Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі

Гэты артыкул пра ўзнагароду Італьянскага каралеўства. Пра ўзнагароду Італьянскай рэспублікі гл. «Ордэн Зоркі Італіі».
Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі
l'Ordine Coloniale della Stella d'Italia
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва l'Ordine Coloniale della Stella d'Italia
Краіна Італьянскага Каралеўства
Тып ордэн
Дата заснавання 1914
Статус не ўручаецца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі (італ.: l'Ordine Coloniale della Stella d'Italia) — ордэн Італьянскага Каралеўства.

Заснаваны Дэкрэтам Караля Італіі Віктара Эмануіла III ад 18 студзеня 1914 года для ўзнагароджання за выдатную службу на падуладных туземных тэрыторыях (у калоніях). Узнагароджваліся толькі італьянскія грамадзяне.

Міністр калоній старшынстваваў у Савеце ордэна, які ўключаў: Першага сакратара Вялікага магістрата Ордэна Святых Маўрыкія і Лазара, канцлера Ордэна Кароны Італіі, двух членаў Савета па справах калоній, прадстаўніка Міністра замежных спраў і генеральнага дырэктара Міністэрства калоній.

Ордэн неаднаразова мадыфікаваўся.

Каралеўскім Дэкрэтам ад 9 мая 1939 года было дазволена ўзнагароджваць ордэнам замежных грамадзян.

У 1943 годзе, пасля страты Італіяй сваіх калоній, ордэн перастаў прысуджацца.

Ступені ордэна

[правіць | правіць зыходнік]

Максімальная колькасць кавалераў

[правіць | правіць зыходнік]

Быў усталяваны штогадовы максімум кавалераў ордэна:

  • 150 кавалераў
  • 50 афіцэраў
  • 20 камандораў
  • 7 вялікіх афіцэраў
  • 4 кавалеры Вялікага крыжа