Калумбан | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | манах, місіянер, пісьменнік |
Дата нараджэння | каля 543[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лістапада 615[1][2] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Кельцкая царква[3][4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калумбан (лац.: Columbanus; каля 543[1][2], Ленстэр, Каралеўства Мідэ[d][1] — 23 лістапада 615[1][2], Бобіа[d], Лангабардскае каралеўства[d][1]) — ірландскі манах, асветнік, прапаведнік-місіянер у краінах Заходняй Еўропы.
Нарадзіўся і вырас у Ірландыі. Паступіў у манастыр у Бангары ў той час, калі ірландскія манастыры былі цэнтрамі культуры. Праз некалькі гадоў ён набыў вопыт, каб самому прапаведаваць Евангелле, спачатку ў Брытаніі, а затым — у Галіі. З групай манахаў у 591 г. пакінуў Ірландыю (тагачасны цэнтр распаўсюджвання хрысціянства і царкоўнай адукаванасці на Захадзе) і адправіўся на кантынент. Заснаваў там шэраг манастыроў: у Бургундыі, Нейстрыі, Аўстразіі і Лангабардскім каралеўстве. Толькі ў Паўночнай Францыі ім былі заснаваны чатыры манастыры. З-за канфлікту з каралевай Брунгільдай быў выгнаны з Нанта і апынуўся ў Германіі, дзе вёў прапаведніцкую дзейнасць. У 612 (ці 614) г. Калумбан заснаваў у Паўночнай Італіі адзін з самых знакамітых манастыроў — манастыр Бобіа, пераўтвораны пасля ў буйны навуковы цэнтр. Там ён і быў пахаваны.
Разам з вучнямі Галам і Сігібертам Калумбан вёў асветніцкую дзейнасць, якая спрыяла захаванню антычных традыцый і станаўленню духоўных і свецкіх школ. Ён напісаў манаскія статуты, кнігу пакаянняў, пропаведзі, каментарыі да псалмоў, шэраг вершаў і пасланняў.
Існуе паданне, якое сцвярджае, што святы Калумбан спрабаваў прапаведаваць славянам, але пачынанне гэта не мела поспеху.
Папа Ян Павел II афіцыйна ўхваліў Святога Калумбана як заступніка матацыклістаў. Таксама з малітвамі да Святога Калумбана звяртаюцца ў выпадку паводак.