Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі | |
---|---|
Komunistická strana Čech a Moravy | |
Лідар | Войтэх Філіп |
Дата заснавання | 31 сакавіка 1990 |
Штаб-кватэра | Прага |
Краіна | |
Ідэалогія | марксізм |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 77 тыс. (2007 г.) |
Месцаў у Палаце дэпутатаў | 26 з 200 |
Месцаў у Сенаце | 2 з 81 |
Месцаў у Еўрапарламенце | 2 з 22 |
Партыйны друк | Haló noviny |
Сайт | kscm.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі (КПЧМ) (чэшск.: Komunistická strana Čech a Moravy) — палітычная арганізацыя, парламенцкая партыя ў Чэхіі.
Камуністычная партыя Чэхаславакіі (КПЧ) была заснавана ў 1921 г. і ў міжваенны перыяд з'яўлялася адной з самых масавых камуністычных партый у Еўропе. Яна падтрымлівала шчыльныя адносіны з КПСС, выступала супраць фашызму і Мюнхенскага дагавора 1938 г., а ў гады II Сусветнай вайны арганізавала рух супраціву супраць нямецкай акупацыі. У канцлагерах і засценках загінула каля 30 тыс. камуністаў.
У лютым 1948 г. камуністы фактычна поўнасцю захапілі ўладу ў Чэхаславакіі. Спробы рэфармавання ў 1960-ых гг. скончыліся ўвядзеннем войскаў краін Варшаўскага дагавору і паразай рэфарматараў. Але ў выніку Аксамітнай рэвалюцыі 1989 г. КПЧ фактычна згубіла ўладу. 20 снежня 1989 г. было прынята рашэнне аб нечарговым з'ездзе, па выніках якога 31 сакавіка 1990 г. была сфарміравана Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі.
У нашы дні КПЧМ - адна з найбуйнейшых палітычных партый Чэшскай Рэспублікі па колькасці членаў. У 2007 г. яна налічвала 77 тыс. чал. Аднак большасці членаў было за 70 гадоў. Іх колькасць стала скарачаецца. КПЧМ прадстаўлена ў Палаце дэпутатаў парламента Чэшскай Рэспублікі, сенаце парламента Чэшскай Рэспублікі, а таксама ў Еўрапарламенце. Уваходзіць у Аб'яднанне еўрапейскіх левых і паўночных левых зялёных.
Асновай ідэалогіі КПЧМ застаецца марксізм. Аднак ўнутры партыі назіраецца рознагалосіца. Значная частка чэшскіх камуністаў спавядае ідэі еўракамунізму, выступае за дэмакратычныя інстытуты ўлады і далейшую інтэграцыю Чэхіі ў ЕС. Аднак маецца адносна невялікая, але ўсё яшчэ ўплывовая крайне левая група. Яна падтрымлівае традыцыі, закладзеныя ў мінулым, заклікае змагацца з неалібералізмам і глабальным капіталізмам.