Капелан (лац.: capellanus) — у Каталіцкай Царкве і Праваслаўнай Царкве, у пратэстанцкіх дэнамінацыях і шэрагу іншых канфесій розных дзяржаў свету:
святар ваенны ў арміі (пасаду прыраўнялі да намесніка камандзірапалка або батальёна, якому прадастаўляецца асабісты ўзброены ад’ютант). Адказны за выхаванне радавых салдат, матросаў, афіцэраў і іх сем’яў. У яго функцыі ўваходзіць богаслужэнне сярод ваеннаслужачых, кантроль за іх маральным станам, адпяванне памерлых (загінуўшых) і г.д. Кандыдаты ад святароў адбіраюцца сярод магістраў навук і па рэкамендацыі біскупа. Праходзяць сертыфікаваную падрыхтоўку;
святар у паліцыі (пенітэнцыярная ўстанова), пажарнай ахове, бальніцы (шпіталі) і ў іншых грамадскіх установах;
святар пры капліцы (капэле) або хатняй царкве, а таксама памочнік парафіяльнага святара.
У войску Вермахта часоў Другой сусветнай вайны ў кожнай дывізіі былі два капеланы: каталіцкі і лютэранскі. У сучаснай арміі ЗША прытрымліваюцца таго ж прынцыпу шматканфесійнага капеланства. Да таго ж, капеланы ЗША маюць тры разрады, і калі старэйшы капелан вызнае каталіцтва або пратэстантызм, а малодшы будзе належаць да іншай канфесіі — то, адпаведна рэгламентаванай дысцыпліне, ён падпарадкоўваецца. У краінах (напрыклад, Італія і Польшча), дзе больш за 90 % вызнае каталіцтва, пры падборы на службу капеланаў імкнуцца браць толькі каталіцкіх святароў.
Словник іншомовних слів / за ред. академіка АН УРСР О. С. Мельничука. — Київ, 1985. — С. 382.
Христианство (словарь) / ред. Митрохин Л. Н. и др. — М.: Республика, 1994. — С. 189—190. — ISBN 5-250-02302-9.
История флотского духовенства / сост. Григорьев А. Б. — Серия «Крест и якорь» (Вахтенный журнал). — М.: Андреевский флаг, 1993.
Ювілейний збірник 50 ліття (Братство колишніх Вояків 1-ої Української Дивізії Української Національної Армії 1943—1993 SS-Freiwilligen Division Galizien) / ред. кол. Гаєцький Роман, Закаляк Ярослав, Тимкевич Антін, Шипайло Євген. — Крайова Управа ЗСА, Printed in USA.
о. д-р І. Нагаєвський (Rev. I. Nahayewsky Ph.D.). Спогади польового духовника (A Soldier Priest Remembers). — Торонто (Toronto-Ontario): Українська книжка (Published by Ukrainian Book Co.), 1985.
Религии народов современной России. Словарь. (А—Я) / ред. Мчедлова М. П., Аверькова Ю. И., Басилова В. Н. и др. — М.: Республика, 1999.
Релігієзнавчий словник / ред. Колодний А., Лобовик Б. (Українська асоціація релігієзнавців Відділення релігієзнавства Інституту філософії НАН України). — Київ: Четверта хвиля, 1996. — 389 с.
Шевченко В. М. Словник-довідник з релігієзнавства. — Київ: Наукова думка, 2004. — 557 с.
Яблоков И. Н. Религиоведение: Учебное пособие и Учебный словарь-минимум по религиоведению. — М.: Гардарики, 2000. — 536 с. ISBN 5-8297-0060-3.