Карл I Габсбург (17 жніўня 1887 — 1 красавіка 1922) — імператар Аўстрыі і кароль Венгрыі ў 1916—1918 гадах. Быў апошнім уладаром Аўстра-Венгерскай манархіі. 11 лістапада 1918 года адмовіўся ад кіравання дзяржавай (не адракаючыся ад трону) і пакінуў Аўстрыю.
У 1911 Карл ажаніўся з Зітаю Пармскаю. У іх нарадзілася тры сыны: Ота, Роберт і Карл Людвіг.
3 кастрычніка 2004 года Карл I быў беатыфікаваны папай Янам Паўлам II.